Дарогі Інкаў

Дарогі інкаў (кечуа: Qhapaq Ñan) - Кхапак Ньан - Вялікая дарога) — сетка шматлікіх брукаваных дарог, пракладзеных на працягу некалькіх тысячагоддзяў індзейскімі цывілізацыямі ў Паўднёвай Амерыцы ў Андскім Рэгіёне: Калумбія, Эквадор, Перу, Чылі, як на прыбрэжных раўнінах і пустынях, так і ў гарах, праз скалы і цясніны, пры дапамозе навясных мастоў і ступеняў.

Галоўнымі будаўнікамі асноўных магістралей з'яўляліся інкі; спынена будаўніцтва было ў XVI стагоддзі ў сувязі з прыходам заваёўнікаў іспанцаў, якія не валодалі мясцовымі тэхналогіямі і былі не здольнымі нават падтрымліваць гэтыя дарогі ў належным стане.

Галоўнымі з'яўляліся чатыры дарогі, якія перасякалі крыжом (з цэнтрам у горадзе Куска ўсю Імперыю Інкаў). Працягласць самай доўгай дарогі складала не менш за 6600 кіламетраў (1200 ліг). Дарогі злучалі ўсе сталіцы правінцый, з кожнай выходзіла па некалькі шляхоў. На кожнай дарозе былі заезныя двары праз строга вызначаныя адлегласці, самі адлегласці адзначаліся межавымі слупамі і называліся топа ці тупу.

Ламы на дарогах інкаў
Дарога інкаў у Мачу-Пікчу.

Гл. таксама

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.