Дарога перасялення Пяці цывілізаваных плямёнаў

Дарога слёз (англ.: Trail of Tears) - прымусовае высяленне індзейцаў чэрокі з заходніх раёнаў штатаў Паўднёвая Караліна і Джорджыя ў 1835 г. Пры перасяленні многія загінулі ад хвароб і недахопу ежы.

Прэзідэнт ЗША Эндру Джэксан быў гарачым прыхільнікам каланізацыі зямель ў заходнім напрамку ад Атлантыкі і перасялення індзейцаў у рэзервацыі і праводзіў адпаведную палітыку. У 1830 г. Кангрэс ЗША прыняў адпаведны закон, які дазваляў перасяленне ўсіх індзейскіх плямёнаў усходніх раёнаў ЗША за р Місісіпі. Пасля гэтага ў 1834 г. ў штаце Аклахома была створана рэзервацыя, што дазволіла выселіць індзейцаў у наступным годзе і праводзіць геалагічную разведку золата на іх землях.

Перасяленне індзейцаў Караліны і Джорджыі парушала дагавор 1791 г. аб недатыкальнасці іх зямель і рашэнне Вярхоўнага Суда ЗША, якое дазваляла індзейцам не пакідаць іх землі[1]

Зноскі

  1. Згодна матэрыялам: An Outline of American History. Published by US Information Agency p142-143

Літаратура

  • Anderson, William L., ed. Cherokee Removal: Before and After. Athens, Georgia: University of Georgia Press, 1991.
  • Carter, Samuel. Cherokee Sunset: A Nation Betrayed. New York: Doubleday, 1976. ISBN 0-385-06735-6.
  • Ehle, John. Trail of Tears: The Rise and Fall of the Cherokee Nation. New York: Doubleday, 1988. ISBN 0-385-23953-X.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.