![]() Даніэль Альсіна | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Даніэль Альсіна Альсіна | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
25 студзеня 1989 (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Даніэль Альсіна Альсіна (ісп.: Daniel Olcina Olcina, нар. 25 лютага 1989, Альбайда, Іспанія) — іспанскі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера
Выхаванец «Валенсіі», дэбютаваў за гэты клуб 27 жніўня 2009 у Лізе Еўропы ў матчы супраць нарвежскага «Стабека», выйшаўшы на замену замест Хуана Маты. Пазней гуляў за розныя клубы ў Сегундзе B.
«Тарпеда-БелАЗ»
У ліпені 2013 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[1], але хутка атрымаў траўму. У верасні 2013 года, аднавіўшыся ад траўмы, здолеў замацавацца ў асноўным складзе аўтазаводцаў.
У пачатку сезона 2014 быў асноўным іграком жодінцаў, выступаў на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, але ў красавіку 2014 года атрымаў траўму і больш на полі не з’яўляўся. У чэрвені 2014 года кантракт з «Тарпеда-БелАЗ» быў разарваны[2].
Апошнія гады
У 2014 годзе вярнуўся ў Іспанію, гуляў за клубы ніжэйшых дывізіёнаў. Першую палову 2016 года правёў у Нікарагуа, пасля ў Іспаніі далучыўся да клуба «Торэ Левантэ». Восенню 2018 года пераехаў у Кітай, дзе стаў дзіцячым трэнерам у горадзе Цзуньі, гуляў на аматарскім узроўні. У пачатку 2020 года пакінуў Кітай.