Данецкі краж — узвышша на поўдні Усходне-Еўрапейскай раўніны, на мяжы Украіны і Расіі.
Працягласць каля 370 км, шырыня 160 км. Сярэдняя вышыня ад 200 да 300 метраў, найвышэйшы пункт — Магіла-Мячэтная, 367 метраў над узроўнем мора (г. Пятроўскае, Луганская вобласць).
Складзены пераважна з пясчанікаў, вапнякоў і сланцаў, з якімі звязаны радовішчы каменнага вугалю (гл. Данецкі вугальны басейн), поліметалічных руд, будматэрыялаў, хімічнай сыравіны.
Для рэльефу характэрна спалучэнне хвалістых міжрэччаў і глыбока ўрэзаных (да 150 м) рачных далін. Ярыстая эрозія, трапляецца карставы рэльеф.
Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад -6 да -8 °С, ліпеня 21—22 °С. Ападкаў 400—500 мм за год. Захаваліся ўчасткі шыракалістых лясоў (дуб, ясень, клён) і стэпаў.
Літаратура
- Данецкі краж // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).