Данатэла
Donatello
Фатаграфія
Данатэла. Скульптура ва Уфіцы
Імя пры нараджэнні Даната дзі Нікола дзі Бета Бардзі
Дата нараджэння 1386[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 снежня 1466(1466-12-13)[2][4]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар, мастак
Месца працы
Жанр рэлігійнае мастацтва[d][6], equestrian portrait[d][6], партрэт[6] і міфалагічны жывапіс[d][6]
Мастацкі кірунак Адраджэнне
Уплыў Bicci di Lorenzo[d] і Giovanni d'Ambrogio[d]
Уплыў на Bertoldo di Giovanni[d], Агасціна ды Дуча[d] і Nanni di Banco[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Данатэ́ла (поўнае імя: Donato di Niccolò di Betto Bardi; каля 1386, Фларэнцыя — 13 снежня 1466) — скульптар-разьбяр эпохі Рэнесансу.

Біяграфія

Раннія гады

Данатэла нарадзіўся ў Фларэнцыі або блізу яе паміж 1382 і 1387 гадамі у сям’і часальшчыка воўны. На працягу жыцця Данатэла працаваў у Фларэнцыі, Падуі і Сіене.

Вучыўся і спачатку працаваў з фларэнційскім жывапісцам і скульптарам Ларэнца Гіберці, карыстаючыся заступніцтвам багатага фларэнційскага банкіра Мартэлі. З 1404 да 1407 года працаваў у майстэрні Жыберці ў Фларэнцыі.

Для заканчэння сваёй мастацкай адукацыі ездзіў з 1430 да 1433 года ў Рым, разам з вядомым архітэктарам Брунелескі, дзе вучыўся ў яго антычнай разьбе.Адна з яго першых прац — гарэльеф з дробназярністага каменя, які паказвае Дабравешчанне.

Творчасць

З 1443 да 1453 ў Падуі. Выконваў заказы па разьбе скульптураў для фларэнційскіх цэркваў: скульптуры Давіда (1408/1409 г.г.), св. Яна Евангеліста (14081415), св. Іосіфа (1416). У Падуі стварыў помнік з бронзы венецыянскаму кандацьеру Эразму да Нарні (1447) — першы конны помнік з часоў Антычнасці. У нашыя дні ён стаіць перад царквой св. Антонія ў Фларэнцыі.

Апошнія гады

Апошнія гады жыцця Данатэла правёў у Фларэнцыі, працуючы да старасці і памёр у 1466 годзе. Быў пахаваны з вялікай павагай у царкве Сан-Ларэнца, упрыгожанай яго працамі.

Значэнне творчасці

Дзейнасць Данатэла мела важнае значэнне для развіцця рэнесанснай разьбы і яе вызвалення ад уплываў готыкі.

Зноскі

  1. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 23 кастрычніка 2016.
  2. 1 2 BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  3. 1 2 Union List of Artist Names
  4. 1 2 3 Avery C., McHam S. B. Donatello // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — ISBN 978-1-884446-05-4 — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T023249
  5. Zolli D. M. Donatello's visions. The Sculptor at Florence Cathedral // Sculpture in the Age of Donatello. Renaissance Masterpieces from Florence Cathedral — С. 47.
  6. 1 2 3 4 RKDartists

Літаратура

  • Semper, «D., seine Zeit und Schule» (Вена, 1875);
  • H. Tschudi, «D. e la critica modenia» (Турын, 1887);
  • W. Bode, "Italienische Bildhauer der Renaissance (Б. 1887);
  • E. Muntz, "D. (у серыі манаграфій: «Les Artistes celebres», 1885).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.