Пакаленні Ізраіля
Пакаленні
Звязаныя тэмы
  • Пакаленні Ізраіля
  • Удзелы пакаленняў Ізраіля
  • Дзесяць згубленых пакаленняў

Данава пакаленне — паводле Бібліі, паходзіла ад Дана, пятага сына патрыярха Якава. Племя гэта вылучалася ваяўнічасцю і па колькасці ўступала толькі Іудзіну пакаленню. Займала невялікую па памерах тэрыторыю Ханаана па суседству з філісцімлянамі, таму часта падвяргалася нападам з боку апошніх. Пасля панавання цара Саламона ў далейшай біблейскай гісторыі Дана пакаленне больш не згадваецца.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:… С. 165.

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 165. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.