Дамінік Стафановіч
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 10 мая 1797(1797-05-10)
Дата смерці каля 1870
Краіна
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, музыкант, педагог
Выхаванцы Каміла Марцінкевіч і Фларыян Міладоўскі

Даміні́к Рыго́равіч (Во́сіпавіч) Стафано́віч (10 (21) мая 1797 — каля 1870) — беларускі музыкант, педагог, дырыжор, папулярызатар музычнай культуры. Брат В. Р. Стафановіча.

Біяграфія

У 18201837 гадах кіраўнік Мінскага гарадскога аркестра. У 18481865 гадах выкладаў музыку i харавыя спевы ў Мінскай гімназіі i прыватным узорным жаночым пансіёне. Пачынальнік беларускага піянізму, адзін з актыўных прапагандыстаў музычнага мастацтва на Беларусі, які садзейнічаў пашырэнню музычнай адукацыі на беларускіх землях.

У гісторыю сусветнай музычнай культуры ён увайшоў як таленавіты педагог, настаўнік выдатнага кампазітара Станіслава Манюшкі. Паводле сведчання самога Манюшкі, уплыў на яго з боку Стафановіча быў ці не самы значны: «Настаўнікамі фартэпіяннай музыкі былі: … у Мінску — мой бясцэнны Дамінік Стафановіч… закаханы ў сваё мастацтва… ацаніў маю такую ж любоў да музыку здолеў так умела скіраваць яе ў маю карысць, што з таго часу музыка зрабілася для мяне самай важнай мэтай». Хоць вучань хутка пераўзышоў свайго настаўніка ў выканаўчым майстэрстве, але Стафановіч умеў прапанаваць Манюшку адпаведныя творы i зацікавіць яго незнаёмымі песнямі i тым самым умацаваць імправізатарскі талент юнака.

Сярод вучняў Стафановіч вялікай папулярнасцю на Беларусі i за яе межамі карысталіся піяніст i кампазітар Ф. Міладоўскі, піяністка i педагог Каміла Марцінкевіч.

Зноскі

    Літаратура

    • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
    • Ахвердава А. І. Стафано́віч Дамінік Рыгоравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 687. — 800 с. 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
    • Ахвердава А. І. Стафано́вічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 181. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
    • Ахвердава А. І. Пачынальнікі беларускага піянізму // Мастацтва Беларусі, 1985. № 2.
    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.