Дамінік Радзівіл | |
---|---|
Нараджэнне | 1754[1] |
Смерць | 1798 |
Род | Радзівілы |
Бацька | Альбрэхт Радзівіл[2] |
Маці | Ганна Кунегунда з Халецкіх[d] |
Жонка | Канстанцыя з Чапскіх[d][2] і Караліна з Францкевічаў-Радзімінскіх[d][2] |
Дзеці | Марыя Уршуля з Радзівілаў[d][2], Юлія з Радзівілаў[d][2] і Аляксандр Радзівіл[d][2] |
Даміні́к Радзіві́л (1754 — 1798) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Паходзіў з Нясвіжска-Клецкай галіны літоўскага магнацкага роду Радзівілаў. Адзіны сын старосты рэчыцкага Альбрэхта Радзівіла і Ганны Кунегунды з Халецкіх. Атрымаў хатнюю адукацыю. Разам з бацькам далучыўся да Барскай канфедэрацыі. У 1773 годзе, імаверна, вымушаны быў пакінуць Рэч Паспалітую. Пасля вяртання ў 1776 або 1777 года ажаніўся з прадстаўніцай роду Чапскіх Канстанцыяй.
У 1784 годзе па смерці цесця атрымаў кнышынскае староства. Пасля развёўся і ажаніўся з Каралінай Францкевіч-Радзымінскай. У палітычных справах абіраў памяркоўныя пазіцыі. У 1794 годзе не падтрымаў паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Болей увагі надаваў разбудове маёнтку Анопаль, дзе і памёр.
Сям’я
У першым шлюбе з Канстанцыяй, дачка Томаша Чапскага, старосты кнышынскага. Дзеці:
- Марыя (1778—1822), жонка генерала Вінцэнтыя Красінскага
У другім шлюбе з Каралінай з Францкевічаў-Радзымінскіх. Дзеці:
- Аляксандр (1796—1863), палкоўнік Войска Польскага.
Зноскі
- ↑ Dominik Radziwiłł // NUKAT — 2002.
- 1 2 3 4 5 6 Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Афтанази Р. До питання про власників Бердичева // Бердичівська земля в контексті історії України : Науковий збірник «Велика Волинь: Праці Житомирського науково-краєзнавчого товариства дослідників Волині» / Відп. ред. M.Ю. Костриця. — Житомир: М. А. К., 1999. — Т. 19. — С. 77.