Дамуло Азізаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 (15) сакавіка 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 кастрычніка 1943 (30 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | малодшы сяржант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
|
Дамуло Азізаў (2 [15] сакавіка 1913 — 24 кастрычніка 1943) — удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, камандзір кулямётнага разліку 120-га стралковага палка 69-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту, Герой Савецкага Саюза (1943), малодшы сяржант.
Біяграфія
Нарадзіўся ў кішлаку Кастакоз (цяпер Сагдыйскай вобласць Таджыкістана). Кандыдат у члены КПСС. З 1935 года працаваў настаўнікам на радзіме[1].
З красавіка 1942 года на фронце Вялікай Айчыннай вайны. Ваяваў у складзе 69-й стралковай дывізіі 65-й арміі 1-га Беларускага фронту. Малодшы сяржант . Д. Азізаў асабліва вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў Лоеўскім раёне. 120-й стралковай палку, у якім служыў камандзірам кулямётнага разліку Азізаў, быў дадзены загад 15 кастрычніка 1943 года пачаць фарсіраванне Дняпра. На камсамольскім палкавым сходзе было вырашана стварыць камсамольскую дэсантную групу, якой першай даручалася пераправіцца праз раку. У складзе дэсантнай групы 15 кастрычніка 1943 года ў ліку першых пераправіўся праз раку, уварваўшыся ў варожую траншэю, гранатай ліквідаваў разлік станковага кулямёта і агнём з захопленага кулямёта знішчыў групу аўтаматчыкаў праціўніка[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года малодшаму сяржанту. Д. Азізаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].
Загінуў герой у баях на Лоеўскім плацдарме 24 кастрычніка 1943 года. Пахаваны ў брацкай магіле ў в. Новая Баршчоўка Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці[1].
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (30.10.1943)[1]
- Ордэн Леніна (30.10.1943)[1]
- Ордэн Чырвонай Зоркі[1]
Памяць
- Імя Героя. Д. Азізава прысвоена:
- вуліцам у Мінску, Кістакузе;
- калгас і школа ў Хаджэнтскім раёне (цяпер тэрыторыя Сагдыйскай вобласці);
- У горадзе Ленінабад (цяпер Худжанд) і ў кішлаку Кістакуз Герою ўстаноўлены помнікі.
- 22 красавіка 2010 года імя Дамуло Азізава прысвоена школе № 35 г. Мінска. У будынку гэтай школы 11 верасня 2013 года ў Мінску адбылося адкрыццё бюста Героя Савецкага Саюза Дамуло Азізава.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 Дамуло Азізаў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Спасылкі
- Дамуло Азізаў на сайце «Героі краіны»