Дамашкаўскае
возера Дамашкаўскае
возера Дамашкаўскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 237 м[1]
Даўжыня 1,7 км
Шырыня 0,71 км
Плошча 0,81 км²
Аб’ём 1,07 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,11 км
Найбольшая глыбіня 3,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 11,9 км²
Размяшчэнне
Краіна
Дамашкаўскае (Беларусь)
Дамашкаўскае
Дамашкаўскае
Дамашкаўскае (Віцебская вобласць)
Дамашкаўскае
Дамашкаўскае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дама́шкаўскаевозера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярэзіна, за 35 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Докшыцы, каля вёскі Дамашкавічы.

Плошча паверхні 0,81 км². Даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 0,71 км. Даўжыня берагавой лініі 4,11 км. Найбольшая глыбіня 3,2 м. Аб'ём вады 1,07 млн м³. Плошча вадазбору 11,9 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны пераважна стромкія, вышынёй 20—25 м (на паўночны захад 5—8 м), параслі лесам, на поўначы разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на поўначы і паўднёвым усходзе нізкія. Возера бяссцёкавае.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб.

На паўднёвым беразе возера месціцца санаторый-прафілакторый «Лясное».

На паўднёвым беразе возера знаходзіцца вышыня, якая з'яўляецца найвышэйшая кропкай Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

Літаратура

  • Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 158. — 522 с. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 34. — 72 с. 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.