Даліна Смерці (англ.: Death Valley) — міжгорная ўпадзіна ў раёне пустыні Махавэ і Вялікага Басейна на захадзе ЗША ў штаце Каліфорнія, на паўднёвы ўсход ад горнага хрыбта Сіера-Невада. У даліне размешчана самы нізкі пункт Паўночнай Амерыкі (вышыня ніжэй узроўня мора — 86 метраў). Даліна таксама ўключае ў сябе вялікую частку Нацыянальнага парку Даліна Смерці. У даліне ў 1913 годзе зафіксавана самая высокая тэмпература ў заходнім паўшар'і + 56,7 °C, што толькі трохі саступае сусветнаму рэкорду тэмператур + 58 °C, зафіксаванага ў Лівійскай пустыні 13 верасня 1922.
Геаграфія
Даліна Смерці з'яўляецца часткай геалагічнай Правінцыі Далін і хрыбта (анг.: Basin and Range Province).
Вышыня самай высокай гары побач з Далінай Смерці — Тэлескоўп-пік — 3367 метраў. Глыбіня западзіны Бэдуотэр — 86 метраў ніжэй узроўня мора, што з'яўляецца самай нізкай кропкай зямной паверхні ў Паўночнай Амерыцы.
Сярэдняя тэмпература ў ліпені дасягае 46 °C, ноччу апускаецца да 31 °C. Самы прахалодны час — з канца лістапада па люты (5-20 °C), калі часта бываюць працяглыя моцныя ліўні. Штогадовы сярэдні ўзровень выпадзення ападкаў вагаецца ад 48 мм у месцах ніжэй узроўня мора да 380 мм у гарах, якія атачаюць даліну.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Даліна Смерці