Племя далямінцаў на карце размяшчэння лужыцкасербскіх плямёнаў у VIIIX стагоддзях[1][2][3]

Далямінцы (долемінцы, галамачы, гломачы; ням.: Daleminzier, польск.: Głomacze (Dalemińcy)) — сярэднявечнае заходнеславянскае племя, якое ўваходзіла ў племянны саюз лужыцкіх сербаў разам з мільчанамі, сорбамі, лужычанамі, нішанамі, сусельцамі і іншымі плямёнамі[4]. Далямінцы з'яўляюцца аднымі з продкаў лужычан, славянскага народа на ўсходзе Германіі[5].

Рассяленне

У другой палове I тысячагоддзя племя далямінцаў займала землі ў міжрэччы Эльбы і Мульды на поўначы ад Рудных гор на тэрыторыі сучаснай Германіі (федэральная зямля Саксоніі. На поўначы ад далямінцаў знаходзіліся землі сусельцаў і ніжычаў, на ўсходзе за Эльбай — землі мільчан і нішан, на захадзе за ракой Мульда — землі сорбаў, худзічаў і іншых плямёнаў, на поўдні ад далямінцаў жылі чэхі[1][3].

Паходжанне

Далямінцы, як мяркуецца, адносяцца да славянскіх перасяленцаў VII стагоддзя, якія з'явіліся ў міжрэччы Эльбы і Заале, ужо занятым славянскімі плямёнамі, якія адносіліся да пражска-карчакскай культуры[6].

Саюзы

Разам з астанімі плямёнамі міжрэчча Эльбы і Заале далямінцы аб'ядналіся ў саюз сорбаў[4].

Этнонім

Далямінцы

У Баварскім географе IX стагоддзя племя далямінцаў фіксуецца як Talaminsi.[7].

Трубачоў лічыў, што этнонім далямінцы мае іліравенетскае паходжанне: ад ілірыйскага Dalmatae — «авечыя (пастухі)»[8].

Гломачы

У X стагоддзі стагоддзі племя згадваецца ў гістарычных крыніцах пад назвай гломачы (галамачы). Чэшскі вучоны Л. Нідэрле назваў прычыны такой змены этноніма загадкавымі.

Паводле меркавання расійскага археолага В. В. Сядова першы этнонім належыць племяні пражска-карчакскага паходжання, а другая назва звязана з перасяліўшыміся пазней славянамі русэнскай культуры[4].

Гісторыя

Да X стагоддзе длемя далямінцаў (гломачаў) было канчаткова разгромлена немцамі, следам на німі былі заваёваны і ўсе астанія плямёны саюза сорбаў[9].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Большая Советская Энциклопедия. — Карта з артыкула «Палабскія славяне» у БСЭ. Палабскія славяне у 8—10 стагоддзях. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012.
  2. Статья Полабские славяне // Большая советская энциклопедия / Гл. ред. Прохоров, Александр Михайлович. — 3-е изд. М.: «Сов. энциклопедия», 1969—1978. — Т. 20.
  3. 1 2 Commons.wikimedia.org. — Heiliges Römisches Reich 1000. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2012.
  4. 1 2 3 Седов В. В. Славяне в раннем средневековье. М.: Фонд археологии, 1995. — С. 143. — ISBN 5-87059-021-3.
  5. Etnolog.ru. Энциклопедия народов мира. — Лужичане.
  6. Седов, Валентин Васильевич. Славяне в раннем средневековье. М.: Фонд археологии, 1995. — С. 141. — ISBN 5-87059-021-3.
  7. Херрман И. Ruzzi. Forsderen Liudi. Fresiti. К вопросу об исторических и этнографических основах «Баварского Географа» (первая половина IX в.) // Древности славян и Руси / Ответственный редактор Тимощук Б. А.. — Наука, 1988. — С. 164. — ISBN 5-02-009419-6. (Праверана 1 ліпеня 2012)
  8. Трубачев О. Н. Ранние славянские этнонимы — свидетели миграции славян // Вопр. языкознания. 1974. № 6. С. 52-53
  9. Седов В. В. {{{загаловак}}}. М.: Фонд археологии, 1995. — С. 144. — ISBN 5-87059-021-3.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.