Далорэс Ібаруры | |
---|---|
ісп.: Dolores Ibárruri Gómez | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | ісп.: María de los Dolores Ibárruri y Gómez |
Род дзейнасці | палітык, журналістка, актывіст |
Дата нараджэння | 9 снежня 1895[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лістапада 1989[4][1][…] (93 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Julián Ruiz Gabiña[d] |
Дзеці | Rubén Ruiz Ibárruri[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Далорэс Ібаруры Гомес (ісп.: Dolores Ibárruri Gómez, вядомая таксама як Пасіянарыя, баск. Dolores Ibarruri, «Pasionaria»; (9 снежня 1895, Гальярта, правінцыя Біская — 12 лістапада 1989, Мадрыд}) — дзеячка іспанскага і міжнароднага камуністычнага руху, актыўная ўдзельніца рэспубліканскага руху ў гады Грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў, затым дзеячка эмігранцкай апазіцыі дыктатуры Франка.
На працягу доўгага часу жыла ў СССР (у пачатку 1960-х гадоў атрымала савецкае грамадзянства), а яе адзіны сын, Рубен, уступіў у Чырвоную Армію і загінуў у бітве пад Сталінградам у 1942 годзе. У 1942—1960 гады — генеральны сакратар, а з 1960 года да канца жыцця — старшыня Камуністычнай партыі Іспаніі. Пасля смерці Франка і легалізацыі партый пры Хуане Карласе I вярнулася ў Іспанію і ў 1977 годзе абраная дэпутатам картэсаў.
Зноскі
- 1 2 Dolores Ibárruri Gómez // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dolores. La Pasionaria Ibárruri Gómez // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.bizkaiatalent.eus/pais-vasco-te-espera/algunos-vascos-a-traves-de-la-historia/dolores-ibarruri/
- ↑ Dolores Ibárruri // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.elmundo.es/loc/famosos/2019/11/11/5dc56821fdddff34b88b45e6.html Праверана 24 сакавіка 2020.