Горад
Далас
Dallas
Герб alt=Сцяг[d]
Герб Сцяг
Краіна
 ЗША
Каардынаты
32°46′57″ пн. ш. 96°47′51″ з. д.
Кіраўнік
Заснаваны
1841
Плошча
997,1 км²
Вышыня цэнтра
131 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1 240 499 чалавек (2007)
Шчыльнасць
1 391.9 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
214, 469, 972
Паштовыя індэксы
75201–75398, 75201, 75203, 75206, 75210, 75213, 75215, 75217, 75219, 75221, 75224, 75226, 75229, 75231, 75234, 75236, 75237, 75239, 75240, 75242, 75244, 75249, 75251, 75254, 75258, 75262, 75265, 75270, 75273, 75277, 75281, 75283, 75287, 75289, 75293, 75296, 75297, 75300, 75304, 75307, 75312, 75316, 75319, 75322, 75325, 75328, 75331, 75334, 75339, 75342, 75345, 75348, 75352, 75353, 75354, 75356, 75355, 75362, 75364, 75367, 75370, 75373, 75375, 75379, 75382, 75386, 75389, 75392, 75396, 75397 і 75398
Афіцыйны сайт
dallascityhall.com (англ.)
Далас на карце ЗША
Далас (ЗША)
Далас
Далас (ЗША)
Далас

Далас (англ.: Dallas) — горад у ЗША, размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы штата Тэхас на рацэ Трыніці. Адміністрацыйны цэнтр акругі Далас. Разам з Форт-Уэртам і іншымі гарадамі агламерацыі (Арлінгтан, Гарланд, Дэнтан, Ірвінг, Мескіт і Плейна) Далас складае мегаполіс («metroplex») «Далас—Форт-Уэрт». Далас з'яўляецца 3-м па колькасці насельніцтва горадам Тэхаса і 9-м у ЗША (1 213 825 чалавек паводле звестак на 2005 год); сам мегаполіс «Далас—Форт-Уэрт» з'яўляецца 5-м па колькасці насельніцтва ў ЗША (5,7 млн чал.).

Гісторыя

Далас заснаваў у 1841 годзе гандляр Джон Нілі Браян, праз два гады пасля даследавання тэрыторыі ў 1839 годзе. Акруга Далас заснавана ў 1846 годзе і названа ў гонар Джорджа Даласа, адзінаццатага віцэ-прэзідэнта Злучаных Штатаў. Аднак, дакладнае паходжанне назвы горада дагэтуль невядома. Жыхары звалі горад так прынамсі ўжо ў 1843 годзе, так што на цяперашні момант існуюць чатыры асноўныя тэорыі паходжання назвы:

  • Названы ў гонар Джорджа Даласа;
  • Названы ў гонар яго бацькі, Аляксандра Даласа, які камандаваў эскадрай караблёў у Мексіканскім заліве і міністра фінансаў ЗША падчас вайны 1812 года;
  • Назва вылучана ў конкурсе ў 1842 годзе;
  • Названы ў гонар сына Джорджа Даласа, які пазней заявіў, што бацька назваў горад «у гонар майго сябра Даласа» (асоба гэтага Даласа не ўсталяваная).

Статус гарадскога паселішча быў прысвоены Даласу ў 1856 годзе, а ў 1871 годзе ён стаў горадам.

У 1855 годзе група еўрапейскіх мастакоў і музыкантаў заснавалі на захад ад Даласа ўтапічную камуну (глядзіце утопія) пад назвай Ла Рэюн'ён. Калі камуна спыніла сваё існаванне, большасць людзей пераехалі ў Далас, дзе заснавалі арт-квартал, які існуе і дагэтуль у раёне Дзіп Элум каля цэнтра. У сучасным Даласе адчуваюцца моцныя тэатральныя традыцыі, гэта тычыцца як класічнага, так і эксперыментальнага рэпертуару. Таксама, у Даласе існуе актыўная музычная сцэна і разнастайныя канцэрты — частая з'ява ва ўсіх частках горада.

Транспарт

Аэрапорты

Далас абслугоўваецца двума буйнымі камерцыйнымі аэрапортамі: Міжнародным Аэрапортам Далас/Форт-Уэрт (вядомым як DFW International) і Далас Лаў Філд.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Спасылкі

  1. https://dallascityhall.com/government/citymayor/Pages/default.aspx Праверана 12 лютага 2023.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.