Дактыль, як і палец, мае адну доўгую частку і дзве кароткія.
Вершаваныя памеры
двухскладовыя
˘ ˘ пірыхій
˘ ¯ ямб
¯ ˘ харэй, трахей
¯ ¯ спандэй
трохскладовыя
˘ ˘ ˘ трыбрахій
¯ ˘ ˘ дактыль
˘ ¯ ˘ амфібрахій
˘ ˘ ¯ анапест
˘ ¯ ¯ бакхій
¯ ¯ ˘ антыбакхій
¯ ˘ ¯ амфімакр, крэтык
¯ ¯ ¯ молас
чатырохскладовыя
¯ ˘ ˘ ¯ харыямб
¯ ˘ ˘ ˘ пеон

Дактыль (ад стар.-грэч.: δάκτυλος — палец) — трохдольны памер антычнай метрыкі з аднаго доўга і двух наступных за ім кароткіх складоў. У сілаба-танічным вершаскладанні яму адпавядае стапа з аднаго націскнога склада і двух ненаціскных за ім.

Прыклады дактыля

Трохстопны:

Колькі па| свеце сха|дзілі,
Перата|пталі бя|ды...
(Яўгенія Янішчыц)

Чатырохстопны:

Цвёрда тры|маўся ю|нак на да|просе,
Тоячы| словы і| думкі сва|е...
(Аркадзь Куляшоў)

Літаратура

  • Рагойша В.П. Паэтычны слоўнік. Мінск, "Беларуская навука", 2004. ISBN 985-08-0598-6.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.