Дактрына Ніксана (англ.: Nixon Doctrine) была вылучана прэзідэнтам Ніксанам 25 ліпеня 1969 на прэс-канферэнцыі на востраве Пракапака. Згодна з гэтай дактрынай, ЗША абавязваліся і ў далейшым удзельнічаць у забеспячэнні абароны сваіх саюзнікаў і заяўлялі аб сваім праве вызначаць маштабы, формы і сферы свайго ўмяшання ў рэгіянальныя падзеі, кіруючыся сваімі нацыянальнымі інтарэсамі. Адным з паказчыкаў павароту ў знешняй палітыцы павінна было стаць паступовае вывядзенне амерыканскіх войскаў з В’етнама[1]. ЗША павінны былі пачаць перакладаць мерапрыемствы па абароне сваіх саюзнікаў на іх саміх, дапамагаць весці вайну, але не ваяваць самастойна. У пасланні прэзідэнта Ніксана Кангрэсу 18 лютага 1970 гэтая дактрына, звязаная з пагрозай пашырэння савецкага ўплыву ў краінах Азіі, атрымала далейшае развіццё як кіруючы прынцып палітыкі ЗША і ў іншых рэгіёнах.

Зноскі

  1. Прамова Р. Ніксана 3 лістапада 1969г.. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2014. Праверана 19 мая 2011.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.