Дакота Джонсан | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 кастрычніка 1989[1] (34 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Дон Джонсан |
Маці | Мелані Грыфіт |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёрка, мадэль, кінапрадзюсар, дзіця-акцёр, бізнесмен |
Узнагароды |
Independent Spirit Robert Altman Award[d] (студзень 2019) Golden Globe Ambassador[d] (2006) Golden Raspberry Award for Worst Screen Couple/Ensemble[d] (2015) People's Choice Awards[d] (2016) |
IMDb | ID 0424848 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дакота Маі Джонсан (англ.: Dakota Mayi Johnson; нар. 4 кастрычніка 1989, Остын, Тэхас, ЗША) — амерыканская актрыса і мадэль. Найбольш вядомая дзякуючы ролі Анастэйшы Стыл у серыі фільмаў «Пяцьдзясят адценняў шэрага» (2015—2018), за ўдзел у якіх яна атрымала прэмію «People’s Choice Awards», намінацыю на прэмію BAFTA, а таксама іншыя намінацыі на розныя кінаўзнагароды.
Свой дэбют у кіно здзейсніла ў фільме «Жанчына без правіл» (1999). Грала другарадныя ролі ў такіх фільмах як, «Сацыяльная сетка» (2010), «Страшэнна прыгожы» (2011), «Мача і батан» (2012), «Трохі жанатыя» (2012) і «Need for Speed: Прага хуткасці» (2014). Пасля поспеху «Пяцідзесяці адценняў», знялася ў крымінальнай драме «Чорная імша» (2015), драме Лука Гуаданьё «Вялікі ўсплёск» (2015), у камедыі «У актыўным пошуку» (2016), у трылеры «Нічога добрага ў гатэлі „Эль Раяль“» (2018).
З’яўляецца дачкой акцёраў Мелані Грыфіт і Дона Джонсана, а яе бабуляй па маці з’яўляецца актрыса Тыпі Хедрэн.
Зноскі
- ↑ Dakota Johnson // GeneaStar