Давід Марыя Сасолі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: David Sassoli | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антоніа Таяні | ||||||
Пераемнік | Раберта Мецола | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Патрыцыя Тоя | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 мая 1956[1][2] |
||||||
Смерць |
11 студзеня 2022[4][5] (65 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | італ.: David-Maria Sassoli | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, журналіст, вядучы навін | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | палітыка | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Сайт | davidsassoli.com (італ.) | ||||||
![]() |
Давід Марыя Сасолі (італ.: David-Maria Sassoli; 30 мая 1956, Фларэнцыя, Італія — 11 студзеня 2022, Авіяна, Італія) — італьянскі палітык і журналіст, член Дэмакратычнай партыі. Член Еўрапейскага парламента з 2009 года[8]. Абраны яго старшынёй 3 ліпеня 2019 года[9].
Біяграфія
Журналісцкая кар’ера
Нарадзіўся ў Фларэнцыі ў 1956 годзе. На працягу 1970-х гадоў вывучаў палітычныя навукі ва ўніверсітэце Фларэнцыі. Пачынаў сваю журналісцкую кар’еру, супрацоўнічаючы з невялікімі мясцовымі газетамі і інфармацыйнымі агенцтвамі, а пасля перайшоў у рымскую рэдакцыю газеты Il Giorno. 3 ліпеня 1986 года ўвайшоў у рэестр прафесійных журналістаў.
У 1992 годзе ён стаў рэпарцёрам навін для TG3 і тады жа супрацоўнічаў з Мікеле Сантора для некаторых тэлевізійных праграм, напрыклад «Il rosso e il nero» («Чырвоны і чорны») і «Tempo reale» («Real Time»). У 1996 годзе ён вёў праграму «Cronaca in diretta» («Жывое высвятленне»). Праз некалькі гадоў Давід Сасолі быў прызначаны вядучым TG1, дзе стаў адным з найбольш вядомых і папулярных журналістаў у Італіі[10]. У 2007 годзе, калі Джані Рыёта быў прызначаны новым дырэктарам TG1, Сасолі стаў яго намеснікам[11].
Палітычная кар’ера
![](../I/David_Sassoli.jpg.webp)
У 2009 годзе Давід Сасолі пакінуў сваю журналісцкую кар’еру для паходу ў палітыку, стаўшы членам левацэнтрысцкай Дэмакратычнай партыі (ДП). Балатаваўся на выбарах у Еўрапарламент 2009 года ў акрузе Цэнтральная Італія. 7 чэрвеня 2009 года ён быў абраны членам Еўрапейскага парламента з 412502 асабістымі прэферэнцыямі[12], атрымаўшы найбольшую падтрымку выбаршчыкаў у сваёй выбарчай акрузе[13]. З 2009 па 2014 год ён займаў пасаду лідара Дэмакратычнай партыі ў парламенце.
9 кастрычніка 2012 года Сасолі абвясціў пра свой удзел у праймерыз левацэнтрыстаў, якія мелі на мэце вылучэнне адзінага кандыдата на выбарах мэра Рыма на муніцыпальных выбарах 2013 года. Ён заняў другое месца з 26 % галасоў, саступіўшы сенатару Іньяцыа Марына, які атрымаў 55 %, і апярэдзіў колішняга міністра сувязі Паола Джэнцілоні. Пазней Марына быў абраны кіраўніком горада, перамогшы правага прэзідэнта Джавані Алемана[14].
На выбарах у Еўрапейскі Парламент 2014 года Сасолі быў пераабраны ў Еўрапарламент з 206 170 прэферэнцый[15]. Выбары характарызаваліся вялікай падтрымкай Дэмакратычнай партыі, якая атрымала 41 % галасоў выбаршчыкаў[16].
1 ліпеня 2014 года Сасолі быў абраны віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага парламента 393 галасамі, што зрабіла яго другім найбольш падтрыманым кандыдатам-сацыялістам[17][18]. Акрамя выканання заданняў камітэта, ён з’яўляўся членам міжрэгіянальнай групы Еўрапейскага парламента па пытаннях надзвычайнай беднасці і правоў чалавека[19].
Старшыня Еўрапейскага парламента
На выбарах у Еўрапейскі парламент 2019 года ў Італіі Давід Сасолі быў пераабраны ў Еўрапейскі парламент з 128 533 галасамі[20]. 2 ліпеня 2019 года ён быў запрапанаваны Прагрэсіўным альянсам сацыялістаў і дэмакратаў (S&D) як новы Старшыня Еўрапейскага парламента[21]. На наступны дзень Сасолі быў абраны кіраўніком на выбарах 345 галасамі (пры неабходных 334-х), замяніўшы на пасадзе Антоніа Таяні[22][23]. Ён стаў сёмым італьянцам, які заняў гэтую пасаду.
Асабістае жыццё
Давід Сасолі быў жанаты з Алесандрай Вітарыні. Меў двух дзяцей: Джуліа і Лівію[24]. З’яўляўся заўзятарам футбольнай каманды «Фіярэнціна» са свайго роднага горада.
Быў актыўным членам Articolo 21, liberi di… («Артыкул 21, свабодны для …»), італьянскай асацыяцыі, заснаванай 27 лютага 2001 года з мэтай прасоўвання канстытуцыйнага прынцыпу свабоды слова. У яе склад уваходзяць журналісты, пісьменнікі, дырэктары і юрысты.
Зноскі
- ↑ http://www.europarl.europa.eu/meps/en/96864/DAVID-MARIA_SASSOLI/home Праверана 3 ліпеня 2019.
- ↑ David Sassoli // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ David-Maria SASSOLI Праверана 3 ліпеня 2019.
- ↑ Morto David Sassoli, presidente del Parlamento europeo: era ricoverato per una malattia che aveva colpito il sistema immunitario — Roma: GEDI Gruppo Editoriale, 2022. — ISSN 0390-1076; 2499-0817 Праверана 11 студзеня 2022.
- ↑ Zemřel předseda Evropského parlamentu David Sassoli — Česká televize, 2022. Праверана 11 студзеня 2022.
- ↑ https://www.dw.com/es/muere-presidente-del-parlamento-europeo-david-sassoli/a-60384284 Праверана 11 студзеня 2022.
- ↑ http://www.tusciaweb.eu/2022/01/sua-volonta-david-sassoli-sara-sepolto-al-cimitero-sutri/
- ↑ David Maria Sassoli — Member of the European Parliament
- ↑ David Sassoli elected European Parliament president
- ↑ La partita di David Sassoli. All’Europarlamento si vota il presidente
- ↑ Archivio Rai Uno
- ↑ Berlusconi fallisce l’obiettivo tre milioni Nell’Idv De Magistris batte Di Pietro
- ↑ Europee: le preferenze raccolte dai candidati del Pd Архівавана 3 ліпеня 2019.
- ↑ "Elezioni Comunali 2013, Liste e risultati: Roma". La Repubblica. 2013-06-10. Праверана 2013-06-10.
- ↑ ELEZIONI EUROPEE 2014 LISTE E CANDIDATI
- ↑ Renzi stravince il «derby» con Grillo. Pd al 40,8 %, M5S 20 punti indietro
- ↑ I nuovi vicepresidenti del Parlamento europeo
- ↑ David Sassoli VICEPRESIDENTE DEL PARLAMENTO EUROPEO E MEMBRO BURO & TRAN Архівавана 3 ліпеня 2019.
- ↑ Members European Parliament Intergroup on Extreme Poverty and Human Rights.
- ↑ Speciale Elezioni Europee — Liste, candidati ed eletti in Italia
- ↑ Parlamento Ue, i socialisti candidano David Sassoli come presidente
- ↑ "Italian chosen as European Parliament president". BBC. 2019-07-03. Праверана 2019-07-03.
- ↑ Президентом Європарламенту став представник Італії Давид Сассолі
- ↑ Biografia di David Sassoli
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 11 студзеня 2022.
- Давід Сасолі — Дэмакратычная партыя