![]() | ||
![]() | ||
Агульная інфармацыя | ||
Нарадзіўся | 28 мая 1988 (35 гадоў) | |
Грамадзянства | ||
Пазіцыя | нападнік | |
Рост | 183 см | |
Вага | 91 кг | |
Хват | правы[d] | |
Клубная кар’ера* | ||
![]() | ||
![]() |
Давід Перон (фр.: David Perron; 28 мая 1988, Шэрбрук, Канада) — канадскі хакеіст, ігрок клуба «Пітсбург Пінгвінз», які выступае ў НХЛ, і нацыянальнай зборнай Канады.
Кар’ера
Перон быў абраны ў 1-м раўндзе пад нумарам 26 клубам «Сент-Луіс Блюз» у 2007 годзе. Да таго часу ён выступаў у адным з клубам Квебекаўскай моладзевай лігі. 2 кастрычніка 2007 года было пацверджана, што Перон пачне сезон у складзе «блюзменаў» пасля ўражлівага трэніровачнага збору. Адразу ж Давід добра засвоіўся ў камандзе. 3 лістапада 2007 года Перон забіў свой першы гол у НХЛ у гульні супраць «Чыкага Блэкхокс».
Улетку 2010 года ігрок падоўжыў кантракт з клубам яшчэ на 2 гады на суму $ 4,3 млн. Пасля яго сканчэння падпісаў новае, на гэты раз 4-гадовае пагадненне, на суму ў $ 15,25 млн[1]. 10 ліпеня 2013 года быў абмяняны ў «Эдмантан Ойлерз» на Магнуса Пааярві і выбар у другім раўндзе драфту[2].
Зноскі
- ↑ David Perron, Blues reach deal. ESPN.
- ↑ Oilers acquire forward Perron from St. Louis. The Sports Network
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Давід Перон
- Старонка на The Internet Hockey Database