Давыд Майсеевіч Голуб
Дата нараджэння 10 жніўня 1901(1901-08-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 2001(2001-08-23) (100 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, анатам, неўраэмбрыёлаг
Навуковая сфера анатомія, эмбрыялогія і неўраэмбрыялогія[d]
Месца працы гл. у тэксце
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР, прафесар
Альма-матар
Вядомыя вучні Анатоль Сяргеевіч Леанцюк, Пётр Іосіфавіч Лабко
Вядомы як Адзін з заснавальнікаў нейрамарфалагічных даследаванняў у СССР
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР — 1973 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Давыд Майсеевіч (Моўшавіч) Голуб; 10 жніўня 1901, Чэрвень — 23 жніўня 2001, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне анатоміі[1]. Доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1935). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971)[1]. Адзін з заснавальнікаў нейрамарфалагічных даследаванняў у СССР.

Біяграфія

Паходзіў з сям’і настаўніка Майсея (Моўшы) Беркавіча Голуба. Дзядзя — Кушаль Беркавіч Голуб — загадчык İгуменскай Талмуд-Торы. Скончыў медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1926). Навуковы супрацоўнік кафедры нармальнай анатоміі БДУ, Беларускага медыцынскага інстытута (1926—1931); выкладчык (1931—1932), дацэнт кафедры (1932—1934), адначасова супрацоўнік Інстытута псіханеўралогіі (фізіялогіі) АН БССР (1933)[1]. Загадчык кафедры нармальнай анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута (1934—1941 і 1943—1975).

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны загадчык кафедры нармальнай анатоміі Іркуцкага медыцынскага інстытута (1941—1943), адначасова яго прарэктар; загадчык кафедры нармальнай анатоміі Беларускага медыцынскага інстытута ў Яраслаўлі (1943—1944).

Дэкан лячэбнага факультэта Мінскага медыцынскага інстытута, кіраўнік і ўдзельнік работ па аднаўленні Мінскага медыцынскага інстытута, яго анатамічнага корпуса (1944—1945). Абраны акадэмікам АН БССР (1960). З 1975 кіраўнік лабараторыі марфалогіі нервовай сістэмы, групы функцыянальнай нейрамарфалогіі АН БССР і дарадца пры дырэкцыі Інстытута фізіялогіі АН Беларусі[1].

Член прэзідыума праўлення Усесаюзнага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў, арганізатар і кіраўнік беларускага аддзялення таварыства. Ганаровы старшыня Беларускага і ганаровы член Расійскага, Украінскага, Грузінскага, Балгарскага і Чэхаславацкага таварыстваў анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў. Ганаровы член Расійскага таварыства нейрамарфолагаў. Член Міжнароднага таварыства па вывучэнні мозгу.

Двойчы абіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя працы па анатоміі і эмбрыялогіі нервовай і сасудзістай сістэм чалавека і жывёл[1]. Выявіў асноўныя заканамернасці развіцця перыферычнай нервовай сістэмы, распрацаваў тэорыю акольнай шматсегментарнай і контрлатэральнай інервацыі ўнутраных органаў, даследаваў кампенсатарныя прыстасаванні ў вегетатыўнай нервовай сістэме, распрацаваў прынцыпы ўтварэння новых нервовых і сасудзістых шляхоў, якія знайшлі прымяненне ў клінічнай практыцы[1].

Навуковыя працы

  • «Строение периферической нервной системы в эмбриогенезе человека», 1962
  • «Образование новых нервных и сосудистых путей», 1964
  • Восстановление иннервации мочевого пузыря: экспериментально- морфологическое исследование / Д. М. Голуб, Ф. Б. Хейнман ; АН Белорусской ССР. — Минск: Наука и техника, 1974.
  • «Развитие сплетений спинно-мозговых нервов. Атлас», Минск, 1982 (сааўт.);
  • «Ганглиопексия и иннервация органов». Минск, 1986 (сааўт.).

Узнагароды

Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971). Дзяржаўная прэмія СССР 1973 года за цыкл работ па развіцці нервовай сістэмы, тэарэтычныя і эксперыментальныя абгрунтаванні метаду стварэння новых нервовых сувязяў і цэнтраў (1949—1971)[1]. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944), медалём Францыска Скарыны (1996) і іншымі медалямі[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Голуб Давид Мовшевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 155. — 737 с.
  2. Академик ГОЛУБ Давид Мовшевич (руск.) // Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Літаратура

  • Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 231. — 800 с. 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.