Давыд-Гарадоцкае паўстанне — выступленне сялян і гараджан у 1648—1650 гг., y час казацка-сялянскай вайны (1648—1651).
Пачалося 13 кастрычніка 1648 года выступленнямі сялян вёсак Будымлі, Бухлічы, Варані, Векаровічы, Старое Сяло, Струга, гараджан Давыд-Гарадка, мястэчка Гарадзец. Паўстанцы на чале з войтам Давыд-Гарадка Іванам Багдашэвічам (выбраны палкоўнікам) стваралі атрады на казацкі ўзор. У кастрычніку — снежні 1648 паўстанне ахапіла ўсю Давыд-Гарадоцкую воласць і суседнюю частку Пінскага павета. Сяляне грамілі маёнткі феадалаў, знішчалі дакументы на правы іх уладанняў і інш. Паўстанне працягвалася больш за 2 гады, задушана войскамі Рэчы Паспалітай.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.