Аграгарадок
Дабрамыслі
± | ||||||||||||||||||||||
Дабрамы́слі[1] (трансліт.: Dabramysli, руск.: Добромысли) — аграгарадок у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Чарніца. Адміністрацыйны цэнтр Дабрамыслінскага сельсавета. Знаходзяцца за 14 км ад мястэчка і чыгуначнай станцыі Лёзна, на аўтамабільнай дарозе Лёзна — Арэхаўск.
Дабрамыслі — даўняе мястэчка гістарычнай Віцебшчыны.
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра мястэчка Дабрамыслі датуецца 1749. Паселішча ўвайходзіла ў склад Віцебскага павета Віцебскага ваяводства.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Дабрамыслі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губерні. На мяжы XIX—XX стст. у мястэчку дзейнічалі царква і яўрэйская малітоўная школа, працавала народнае вучылішча[2] (з 1875).
1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Дабрамыслі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Дабрамыслі вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1860 — 350 чал.[3]
- XX стагоддзе: 20 жніўня 1919 — 603 чал.[4]; 1999 — 1242 чал.
- XXI стагоддзе: 2010 — 1110 чал.
Турыстычная інфармацыя
Страчаная спадчына
- Царква (XIX ст.)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU). С. 296
- ↑ Добромысль // к // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Dobromyśl (6) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 75.
- ↑ Памяць. Лёзненскі раён 1992.
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лёзненскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1992. — 591, [1] c.: іл. — ISBN 5-85700-063-7.
- Dobromyśl (6) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 75.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дабрамыслі (Лёзненскі раён)