Дабрамысленскае вадасховішча
Каардынаты: 54°56′16″ пн. ш. 30°41′21″ у. д.
Размяшчэнне Лёзненскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 167/158 м
Даўжыня 8 км
Шырыня 0,8 км
Плошча 1,16 км²
Аб'ём 0,00225 км³
Найбольшая глыбіня 6,7 (5[1]) м
Сярэдняя глыбіня 1,9 м
Плошча вадазбору 700 км²
Упадаюць рака Чарніца
Выцякаюць рака Чарніца
Год напаўнення 1962
Дабрамысленскае вадасховішча (Беларусь)
Дабрамысленскае вадасховішча
Дабрамысленскае вадасховішча
Дабрамысленскае вадасховішча (Віцебская вобласць)
Дабрамысленскае вадасховішча
Дабрамысленскае вадасховішча

Дабрамы́сленскае вадасховішча — вадасховішча ў Беларусі, у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці.

Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Лёзна, каля аграгарадка Дабрамыслі. Створана ў 1962 годзе плацінай на рацэ Чарніца для энергетычных (Дабрамыслінская ГЭС) і рэкрэацыйных мэт.

Плошча паверхні 1,16[1] км². Найбольшая глыбіня 6,7 (5[1]) м, сярэдняя 1,9[1] м. Даўжыня 8 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Аб’ём вады 2,25 млн м³. Плошча вадазбору 700 км².
Катлавіна выцягнутая ў рачной даліне. Берагавая лінія моцназвілістая, правы бераг пад лесам, левы забалочаны. Сярэдні шматгадовы сцёк у створы плаціны 145,4 млн м³.

На вадазборы вадасховішча знаходзіцца возера Буёўскае. На беразе вадасховішча размешчана база адпачынку «Энергетык», паляўніча-рыбалоўная[2] база.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 33, 64. — 72 с. 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Літаратура

  • Дабрамысленскае вадасховішча // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — С. 154.
  • Грачухіна Т. Д. Дабрамысленскае вадасховішча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз. — С. 151.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 33, 64. — 72 с. 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.