| ||
Леанарда да Вінчы | ||
Дабравешчанне. 1472—1475 | ||
Annunciazione | ||
Матэрыял | Дошка | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Памеры | 98 × 217 см | |
Уфіцы, Фларэнцыя | ||
(інв. 00285888) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Дабравешчанне» (італ.: Annunciazione) — карціна, якая належыць пэндзлю мастака італьянскага Адраджэння Леанарда да Вінчы. «Дабравешчанне» было створана ў 1472—1475 гадах маладым Леанарда, які працаваў яшчэ ў рамках майстэрні свайго настаўніка Верок'я[1]. З 1867 года і па цяперашні час твор захоўваецца ў музеі Уфіцы[1].
Сюжэт «Дабравешчання» ўзыходзіць да евангельскага тэксту, які апавядае пра паведамленне архангелам Гаўрыілам Дзеве Марыі пра будучае нараджэнне Ісуса Хрыста.
Лічаць, што на заднім плане ў цэнты карціны выяўлена возера Кома і гара Монтэ-Сан-Марціна, а ракурс адпавядае пункту назірання з невялікай вёскі Ліерна, каля Ф'юмелатэ.
Апісанне
Кампазіцыя твора простая і ў пэўным сэнсе традыцыйная. На пярэднім плане мастак намаляваў укленчанага крылатага архангела Гаўрыіла з белай лілеяй (сімвал бязгрэшнасці Дзевы Марыі) у левай руцэ. Правай рукой архангел бласлаўляе Марыю, якая сядзіць каля свайго дома. Адзенні архангела сцелюцца па дыване з кветак і травы, намаляваных даволі ўмоўна. Дзеву Марыю мастак, паводле традыцыі, піша з Бібліяй, якая ляжыць на мармуровай падстаўцы, багата ўпрыгожанай рэльефам.
Гарызанталь кампазіцыі дае магчымасць мастаку змясціць на задні план вялікі пейзаж: разьбяныя сілуэты дрэў, рака, якая цячэ удалячынь, над ёй віднеюцца мачты караблёў, вежы і сцены партовага горада, ахутаныя бледна-блакітнай смугой вяршыні гор.
Фрагменты карціны
- Архангел Гаўрыіл
- Дзева Марыя
- Біблія і рука Дзевы Марыі
- Пейзаж на заднім плане: выразна бачны порт, караблі, вяршыні гор
- Фрагмент мармуровай падстаўкі з рэльефам
Гл. таксама
Зноскі
- 1 2 Leonardo da Vinci: The Annunciation // ArtChive.com,. — 2009.
Літаратура
- AA.VV. Galleria degli Uffizi. — Roma, 2003. — (I Grandi Musei del Mondo).
- Milena Magnano. Leonardo. — Milano: Mondadori Arte, 2007. — (I Geni dell’arte). — ISBN 978-88-370-6432-7.
- Gloria Fossi. Uffizi. — Firenze: Giunti, 2004. — ISBN 88-09-03675-1.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дабравешчанне (карціна Леанарда да Вінчы)