Дабаўленне да другой кнігі міжнароднай мовы | |
---|---|
Aldono al la Dua Libro de l' Lingvo Internacia | |
Аўтар | Л. М. Заменгоф |
Мова арыгінала | эсперанта |
Выдавецтва | Варшава |
Выпуск | 1889 |
Старонак | 19 |
Носьбіт | кніга |
Папярэдняя | Другая кніга міжнароднай мовы |
Дабаўленне да другой кнігі міжнароднай мовы (эсп. Aldono al la Dua Libro de l' Lingvo Internacia) — брашура, выдадзеная Л. М. Заменгофам у 1889 годзе, замест абяцаных шасці сшыткаў Другой кнігі. У ёй Заменгоф паведамляў аб рашэнні Амерыканскага філасофскага таварыства, прапанаваўшага арганізаваць міжнародны кангрэс. Ён спадзяваўся, што «лёс міжнароднай мовы пераходзіць у рукі кангрэса», што, аднак не адбылося. Але будучы асцярожным, Заменгоф звяраў увагу чытачоў, звяртаў увагу чытачоў на тое, што «мы павінны працаваць рупліва на тым шляху, які адзін раз абралі».
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.