ДШК

Апісанне
Тып: Кулямёт
Краіна: СССР
Гісторыя мадэлі
Канструктар: В. Дзегцяроў, Г. Шпагін
Характарыстыкі
Патроны: 12,7×108 мм
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: 3500 м
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона

ДШК — буйнакаліберны кулямёт пад патрон 12,7×108 мм.

Гэты кулямёт — прамая мадэрнізацыя кулямёта ДК. У 1938 годзе быў прыняты на ўзбраенне арміі СССР пад пазначэннем «12,7 мм буйнакаліберны кулямёт Дзегцярова — Шпагіна узору 1938 года». Масавы выпуск ДШК быў пачаты ў 1940—41 гадах.

Кулямёт валодае досыць высокім тэмпам стральбы, што абумоўлівае эфектыўнасць агню па мэтам, якія хутка рухаюцца. Захаванню высокага тэмпу стральбы, нягледзячы на павелічэнне калібра, спрыяла ўвядзенне буфернай прылады ў затыльніку кулямёта. Пругкі буфер змякчае таксама ўдары рухомай сістэмы ў крайнім заднім становішчы, што спрыяльна адбіваецца на жывучасці дэталяў і трапнасці стральбы.

На ўзбраенні

Краіны ў якіх ДШК стаяў на ўзбраенні

Літаратура

  • Глотов И. Советское стрелковое оружие за 40 лет // Военный вестник : часопіс. — 1958. — № 2.
  • Федосеев С. ДуШКа калибра 12,7 мм (рус.) // Оружие : часопіс. — 2009. — № 02. — С. 12-22. — ISSN 1728-9203.
  • Федосеев С. ДуШКа калибра 12,7 мм (рус.) // Оружие : часопіс. — 2009. — № 03. — С. 1-3, 52-62. — ISSN 1728-9203.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.