ДДБ1 / ДПСаАЗ | |
---|---|
![]() ![]() ДДБ1 на станцыі Рудня. Зверху — выгляд з боку секцыі цеплавоза 2М62У-0310, знізу — з боку галоўнага вагона ДРБ2-012 ![]() | |
Асноўныя даныя | |
Гады пабудовы | 1998—2000 |
Краіна пабудовы |
![]() |
Завод |
|
Вагонаў пабудавана |
прамежкавых: 108 (у т.л. 8 для ДПСаАЗ) галаўных: 20 |
Краіна эксплуатацыі |
ДДБ1: ![]() ДПСаАЗ: ![]() |
Кампанія |
![]() Саянскі алюмініевы завод |
Дэпо |
Полацк (ДДБ1) Саянскі алюмініевы завод (ДПСаАЗ) |
Шырыня каляіны | 1 520 мм |
У эксплуатацыі | з 1998 |
Тэхнічныя даныя | |
Род службы | пасажырскі (прыгарадны)[1] |
Канструкцыйная скорасць | 100 км/г |
Восевая формула |
секцыі цеплавозаў: 30—30 вагоны: 2—2 |
Вышыня | 3 520 мм |
Матэрыял вагона | сталь |
Нагрузка ад восі на рэйкі | 21,5 тс (максімальна) |
Тып рухавіка | дызельны 14Д40 ці 14Д40У2[к 1] |
Магутнасць рухавіка |
2×2000 конскіх сіл (2×1472 кВт) |
Тып перадачы |
![]() |
Тып тормазу | пнеўматычныя |
Дыяметр колаў | 1 050 мм (секцыі цеплавоза) |
ДДБ1 (Дземіхаўскі, Дызель-цягнік, Беларуская чыгунка, 1-ы тып) — дызель-цягнік на лакаматыўнай цязе. Саставы ДДБ1 пачаткова фарміраваліся на аснове дзвюх дапрацаваных секцый цеплавоза 2М62У, учэпленых на канцах цягніка і дзесяці прамежкавых вагонаў мадэлі 63-322 вытворчасці Дземіхаўскага машынабудаўнічага завода (ДМЗ). Агулам у такой кампазіцыі было пабудавана дзесяць саставаў ДДБ1, далей раздзеленых на 20 больш кароткіх цягнікоў, дадаўшы галаўныя вагоны вытворчасці Рыжскага вагонабудаўнічага завода (РВЗ).
Таксама для Саянскага алюмініевага завода ў адзіным экземпляры быў выпушчаны дызель-цягнік ДПСаАЗ (Дизель-Поезд Саянского, Алюминиевого Завода), маючый аналагічную канструкцыю. але з выкарыстаннем дапрацаваных цеплавозаў ДМ62 і больш кароткай, васьмівагоннай складанасці[2].
Гісторыя
Вытворчасць дызель-цягнікоў ДДБ1 была асвоена Дземіхаўскім заводам у 1998 годзе па заказу Беларускай чыгункі, якая ў мэтах эканоміі сродкаў вырашыла фарміраваць дызель-цягнікі з лакаматыўнай цягай на базе прычапных вагонаў серыйнага маторвагоннага састава і наяўных у рэзерве грузавых цеплавозаў 2М62 і 2М62У вытворчасці Луганскага завода (цеплавозы М62 выкарыстоўваліся для стварэння на базе вагонаў дызель-цягніка ДР1 саставаў серыі ДРБ1).
Дземіхаўскі завод ажыццяўляў вытворчасць прычапных прамежкавых вагонаў, якія мелі высокую ступень уніфікацыі з прамежкавымі прычапнымі вагонамі сямейства ЭР2Т/ЭР4, а таксама зрабіў дапрацоўку цеплавозаў 2М62У для выкарыстоўвання ў складзе дызель-цягнікоў. Кожны састаў складаўся з дзесяці прамежкавых вагонаў і двух цеплавозных секцый. Агулам было пабудавана 100 вагонаў, з якіх было сфарміравана 10 саставаў.
У 2000 годзе па заказу Саянскага алюмініевага завода быў таксама выпушчаны дызель-цягнік ДПСаАЗ-0001, сфарсіраваны на аснове двух цеплавозаў ДМ62 і васьмі прычапных вагонаў. У якасці цяглавых адзінак выкарыстаны аднасекцыйныя цеплавозы ДМ62-1811 і ДМ62-1857. Да жніўня цягнік насіў імянную назву «Сибирский Алюминий», потым называўся «РУСАЛ».[2] Потым індэкс «ДМ62» на таблічках гэтых цеплавозаў быў заменены назад на «М62»[к 2].
Гл. таксама
- ДРБ1
- ДПЛ1 / ДПЛ2
- М62 (цеплавоз)
- ДТ116
- ДПМ1
Зноскі
Заўвагі
Крыніцы
- ↑ Дизель-поезд ДДБ1 (ДПСаАЗ)(недаступная спасылка). Официальный сайт (архив). ОАО «ДМЗ». Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2016. Праверана 3 лістапада 2016.
- 1 2 ДПСаАЗ-0001 . TrainPix. Праверана 3 лістапада 2016.
Літаратура
- Дизель-поезд ДДБ1 (ДПСаАЗ) . «Как устроена железная дорога». Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2012.
- Фотографии и база приписки ДДБ1 . Железнодорожная фотогалерея TrainPix. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2012.
- Фотографии ДДБ1 . Железнодорожная фотогалерея «Паровоз ИС».
- Фотографии ДПСаАЗ . Железнодорожная фотогалерея «Паровоз ИС».
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ДДБ1