Ганна Уладзіміраўна Арашонкава | |||
---|---|---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада 1928 (95 гадоў) | ||
Месца нараджэння | |||
Род дзейнасці | вучоная | ||
Месца працы | |||
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук | ||
Навуковае званне | дацэнт | ||
Альма-матар | |||
Прэміі |
|
||
Узнагароды |
|
Ганна Уладзіміраўна Арашонкава (нар. 21 лістапада 1928) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1959).
Біяграфія
Г. У. Арашонкава нарадзілася ў маёнтку Альба (сучасны Нясвіжскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1953 годзе. З 1956 года ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі. У 1963—1967 гг. у Мінскім педагагічным інстытуце[1].
Навуковая дзейнасць
Даследавала сучасную беларускую мову і культуру мовы, лексікаграфію, дыялекталогію. Суаўтар прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (кнігі 1-2, 1968-69; Дзяржаўная прэмія СССР 1971), «Агульнаславянскі лінгвістычны атлас» (выпуск 1, 1988); Беларуская граматыка" (частка 1, 1985), «Слоўнік беларускай мовы» (1987), «Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы» (1987) і «Кароткі слоўнік беларускай мовы» (1994, абодва з В. П. Лемцюговай); «Руска-беларускі слоўнік сельскагаспадарчай тэрміналогіі» (1994).
Узнагароды
Г. У. Арашонкава з’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР 1971 г. за ўдзел у комплексе прац у галіне беларускай лінгвагеаграфіі[1].
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 456.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — С. 159. — 727 с. — 10 000 экз.