Гітанджалі Шры | |
---|---|
хіндзі: गीतांजलि श्री | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1957[1][2] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Sudhir Chandra[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | аўтар, гісторык, пісьменніца |
Мова твораў | хіндзі і англійская |
Прэміі | |
Узнагароды |
100 жанчын (2022) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гітанджалі Шры (хіндзі गीतांजलि श्री, нар. 12 чэрвеня 1957, Майнпуры, Утар-Прадэш, Індыя) — індыйская пісьменніца і біёграф Прэмчанда, якая піша на хіндзі і англійскай мове.[3] Пераможца Міжнароднай Букераўскай прэміі ў 2022 годзе за свой раман «Магіла з пяску».[4]
Біяграфія
Нарадзілася 12 чэрвеня 1957 года ў горадзе Майнпуры ў штаце Утар-Прадэш. Бацька ― Анірудх Паньдзья і маці ― Шры Кумары Паньдзья. З-за любові да маці, аўтар змяніла сваё прозвішча з «Паньдзья» на «Шры».[5]
У сваім штаце атрымала сярэднюю адукацыю ў розных гарадах, уключаючы Матхура, Алігарх і Музафарнагар. Пасля школы паступіла ў каледж ім. Шры-Рам у Нью-Дэлі.[6] Вышэйшую адукацыю атрымала ва Універсітэце Джавахарлала Нэру, дзе скончыла гістарычны факультэт.[7] Ступень доктара гісторыі атрымала ва Універсітэце Барода ім. Махараджа Саяджыраа за сваю працу «Прэмчанд і каланіяльна-адукаваны клас у Паўночнай Індыі» (хіндзі: प्रेमचंद और उत्तर भारत का औपनिवेशिक शिक्षित वर्ग).[5]
Выйшла замуж за гісторыка Судхір Панта.[5]
Творчасць
Першае апавяданне Гітанджалі Шры — «Званочак» (хіндзі: बेलपत्र) было апублікавана ў 1987 годзе, за ім у 1991 годзе з’явіўся зборнік яе твораў. Вядомай Шры стала пасля таго, як яе раман «Маці» (хіндзі: माई) быў перакладзены на англійскую мову.[8] Раман распавядае пра тры пакаленні жанчын і мужчын вакол іх у паўночнаіндыйскай сям’і сярэдняга класа. Раман «Маці» быў перакладзены на некалькі моў, у тым ліку на сербскую і карэйскую. Таксама быў перакладзены на англійскую мову Нітай Кумар, якая атрымала прэмію Sahitya Akademi Translation Prize, і на урду Башырам Унванам з прадмовай ад Інцізара Хусейна.[9] Сярод іншых перакладаў рамана — французскі, зроблены Эні Манто,[10] і нямецкі, зроблены Рэйнхальдам Шэйнам.[11]
Дзеянне другога рамана Шры «Наш горад у тым годзе» (хіндзі: हमारा शहर उस बरस) разгортваецца пасля зносу мячэці Бабры.[9]
Яе пяты раман «Магіла з пяску» (хіндзі: रेत समाधि, 2018) быў адзначаны Алкай Сараогі за «яго шырокую фантазію і моц мовы, беспрэцэдэнтную і нястрыманую».[12] Раман быў перакладзены на англійскую мову Дэйзі Роквел як «Tomb of Sand» і на французскую мову Эні Манто як «Au-delà de la frontière».[10] 26 мая 2022 года «Магіла з пяску» атрымала Міжнародную Букераўскую прэмію, стаўшы першай кнігай на хіндзі і першай кнігай індыйскага пісьменніка, якая атрымала гэтую ўзнагароду.[13][14]
Раманы
Зборнікі апавяданняў
Навуковыя працы
- «Паміж двума мірамі: інтэлектуальная біяграфія Прэмчанда» (англ.: Between Two Worlds: An Intellectual Biography of Premchand)[15]
- «Прэмчанд і індустрыялізм: даследаванне амбівалентнасці ў адносінах» (англ.: Premchand and Industrialism: A Study in Attitudinal Ambivalence), The Indian Economic and Social History Review, XIX(2), 1982 [16]
- «Прэмчанд і сялянства: стрыманы радыкалізм» (англ.: Premchand and the Peasantry: Constrained Radicalism), Economic and Political Weekly, XVIII(26), 25 June 1983.[17]
- «Інтэлігенцыя Паўночнай Індыі і індуісцка-мусульманскае пытанне» (англ.: The North Indian Intelligentsia and the Hindu-Muslim Question)[18]
Узнагароды
- 2022 — Міжнародная Букераўская прэмія
- 2022 — уключана ў спіс 100 жанчын BBC як адна з натхняльных і ўплывовых жанчын года ў свеце[19]
- 2021 — Прэмія Эміль Гімэ за азіяцкую літаратуру[20] (фр.: Prix Émile-Guimet de littérature asiatique) (намінант)
- 2013 — Прэмія ім. Крышна Балдзева Вайдзья[5] (хіндзі: कृष्ण बलदेव वैद सम्मान)
- 2004 — Прэмія Двідджава[5] (хіндзі: द्विजदेव सम्मान)
- 2000 — Прэмія літаратурнай акадэміі ў Дэлі[5] (хіндзі: हिंदी अकादमी कथा सम्मान)
- 1998 — Прэмія ім. Інду Шарма за апавяданні[5] (хіндзі: इंदु शर्मा कथा सम्मान)
- 1995 — Прэмія Юкей[5] (хіндзі: यूके कथा सम्मान)
Крыніцы
- ↑ Geetanjali SHREE // https://www.dictionnaire-creatrices.com/fiche-geetanjali-shree
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 19 студзеня 2023.
- ↑ गीतांजलि श्री (хіндзі). hindisamay.com. Праверана 28 мая 2022.
- ↑ The 2022 International Booker Prize (англ.). thebookerprizes.com. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2022. Праверана 28 мая 2022.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 Лата, Хем (2016). हमारा शहर उस बरस: कथ्य और शिल्प (Thesis). Універсітэт Мізорам.
- ↑ "Geetanjali Shree got her PhD degree from MSU". Times of India. 28 May 2022. Праверана 29 May 2022.
- ↑ "JNU congratulates alumna Geetanjali Shree on International Booker win". Business Standard India [англійская]. Press Trust of India. 28 May 2022. Праверана 3 June 2022.
- ↑ Лауреатом Международной Букеровской премии стала писательница из Индии (руск.). ria.ru. РИА Новости (7 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2022. Праверана 28 мая 2022.
- 1 2 «'I’m Waiting To Write The Book Which Will Slip Out Of My Grasp'». Interview with Geetanjali Shree in Outlook India.
- 1 2 Geetanjali Shree on the Need for 'a Pluralistic Multilingual World' (англ.) . Publishing Perspectives (28 красавіка 2022). Праверана 28 May 2022.
- ↑ Geetanjali Shree(нявызн.). Draupadi Verlag Webseite!. Праверана 28 May 2022.
- ↑ Saraogi, Alka (May 2019). "Painting The Ordinary In Myriad Extraordinary Hues". The Book Review. 43 (5).
- ↑ Knight, Lucy (7 April 2022). "International Booker prize shortlist delivers 'awe and exhilaration'". The Guardian.
- ↑ Shaffi, Sarah. First novel translated from Hindi wins International Booker prize (англ.) (26 мая 2022). Праверана 26 May 2022.
- ↑ Between Two Worlds Google Books
- ↑ The Indian Economic and Social History Review, XIX(2), 1982, Sage Publications.
- ↑ ICSSR journal of abstracts and reviews. Google Books.
- ↑ «The North Indian Intelligentsia and the Hindu-Muslim Question», Bibliography of Asian Studies.
- ↑ BBC 100 Women 2022: Who is on the list this year? - BBC News . BBC (6 снежня 2022). Праверана 9 December 2022.
- ↑ Prix Émile Guimet 2021 de littérature asiatique : annonce de la deuxième sélection (фр.). guimet.fr (8 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2022. Праверана 28 мая 2022.
Спасылкі
- Творы Гітанджалі Шры ў адкрытым доступе (хіндзі)
- Урыўкі з рамана «Наш горад у тым годзе» (фр.)
- Урыўкі з рамана «Зніклы» (хіндзі)