«Гісто́рыя ад заснава́ння го́рада» («Ab urbe condita») — асноўны твор Ціта Лівія, адна з найбольш вядомых і фундаментальных працаў па гісторыі Старажытнага Рыма. Ахоплівае перыяды ад традыцыйнай даты заснавання Рыма па храналогіі Варона (753 да н.э.) да 9 года. З 142 кнігаў цалкам захаваліся 35. Гэтая частка ўмоўна падзяляецца на так званыя дэкады:
- 1-я (кнігі I—X) ахоплівае перыяд ад заснавання горада да 293 года да н. э.;
- 3-я, 4-я і палова 5-й (кнігі XXI—XLV) ахопліваюць перыяд з 218 года да н. э. да 167 года да н. э..
Гэты падзел, таксама разам з пентадамі, з’явіўся каля 4 стагоддзя. Фрагменты кнігі XCI апісваюць вайну з Серторыем, а фрагменты кнігі CXX утрымліваюць апісанне смерці Цыцэрона.
Лівій працаваў над «Гіторыяй» 40 гадоў і грунтаваўся галоўным чынам на працах малодшых аналістаў: Луцыя Элія Туберона, Гая Ліцынія Макра і Валера з Анцыя (пераважна ў першай дэкадзе), а таксама на Фабія Піктара, Кальпурнія Пізана, Клаўдзія Квадрыгарыя і Палібія. Мяркуецца, што першыя кнігі былі створаныя паміж 27 і 25 гадамі да н.э., кніга IX была напісаная да 20 года да н. э., а апошнія — толькі пасля 14 года. Галоўным героем «Гісторыі» стаў народ — populus Romanus, хаця палітычная барацьба патрыцыяў з плебеямі апісаная з арыстакратычнага пункту гледжання.
Найбольш значнымі з пераказаў твора, якія захаваліся да нашых дзён, з’яўляюцца так званыя «Перыёхі».