Гістадрут | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | Тэль-Авіў, Ізраіль |
Тып арганізацыі | прафсаюз |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1920 |
histadrut.org.il | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гістадрут (іўр.: ההסתדרות הכללית של העובדים בארץ ישראל; Усеагульная федэрацыя рабочых Зямлі Ізраільскай) — нацыянальны прафсаюзны цэнтр у Ізраілі. Гістадрут быў створаны ў снежні 1920 года ў Хайфе для абароны правоў яўрэйскіх рабочых у падмандатнай Палестыне.
Пасля здабыцця Ізраілем незалежнасці, Гістадрут стаў асновай рабочага сіянісцкага руху і адной з самых уплывовых устаноў дзяржавы Ізраіль. Апроч выканання ролі прафсаюза, ён таксама стаў уладальнікам многіх прадпрыемстваў, утварыўшы цэлы сектар эканомікі. Гістрадрут з’яўляўся другім, пасля дзяржавы, працадаўцам у краіне[1]. Праз свой эканамічны аддзел, Гістадрут валодаў шматлікімі прадпрыемствамі, у тым ліку найбуйнейшымі прамысловымі кангламератамі краіны, найбуйнейшым банкам краіны Апаалім і найбуйнейшай суднаходнай кампаніяй краіны ZIM.
У 1985 годзе большасць актываў Гістадрута была нацыяналізавана, у тым ліку і банк Апаалім.
Да 2009 года прафсаюз не прымаў у свае шэрагі працоўных-мігрантаў. Пасля шэрагу крытыкі ад еўрапейскіх прафсаюзаў і міжнародных праваабарончых груп, Гістадрут стаў прымаць у сябры рабочых не яўрэйскай нацыянальнасці і мігрантаў[2].
Зноскі
Спасылкі
- Артыкул «Гістадрут» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі