Гірык
шатл. гэл.: Giric mac Dungail,
англ.: Giric
кароль Альбы (Шатландыі)
878 889
Папярэднік Эд Беланогі
Пераемнік Дональд II
кароль піктаў
878 889
Папярэднік Эд Беланогі
Пераемнік Дональд II

Нараджэнне IX стагоддзе
Смерць 890
Месца пахавання
Род Мак-Альпіны (?)
Бацька Дональд I Макальпін[1]
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гірык, Кірык, Грыг, Грыгорый (шатл. гэл.: Giric mac Dungail, англ.: Giric, забіты ў 896, паводле іншых звестак у 889) — кароль Альбы (Шатландыі) з 878 года.

Біяграфія

Паходжанне

Паходжанне Гірыка дакладна не ўсталявана. Існуе гіпотэза, што ён быў сынам дачкі Кенета I[2]. У некаторых крыніцах яго бацькам названы Дунгал, што дае падставу шэрагу даследчыкаў атаясамляць Гірыка з сынам караля Дональда I[3]. Акрамя таго, не зусім зразумела, ці насіў ён сапраўды каралеўскі тытул ці быў толькі апекуном Эахейда.

Кіраванне

У 878 годзе правадыр Гарыяха Гірык, разбіўшы ў бітве і забіўшы караля Эда, захапіў уладу над Альбай (Шатландыяй) і ўтрымліваў яе на працягу васямнаццаці гадоў. Аднак Гірыку спатрэбіўся намінальны кіраўнік з нашчадкаў Кенета Мак-Альпіна і ён узвёў на прастол Эахейда, караля Стратклайда, унука Кенета па дачцэ, а пасля яго смерці — Дональда II, сына Канстанціна I.

Гірык быў вымушаны адлюстроўваць набегі вікінгаў, якія спалілі Фортэвіят, старажытную сталіцу піктаў. Гірык нанёс захопнікам паражэнне пры Коліне на рацэ Тэй і перанёс сталіцу каралеўства ў Скун.

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
  2. A. A. M. Duncan, The Kingship of the Scots 842—1292: Succession and Independence. Edinburgh University Press, Edinburgh, 2002
  3. Alfred P. Smyth, Warlords and Holy Men: Scotland AD 80-1000. E.J. Arnold, London, 1984

Літаратура

  • Мак-Кензи Агнес. Рождение Шотландии / Перевод, научная ред., вступит. статья С. В. Иванова. СПб.: Евразия, 2003. — 336 с. — (Clio fundationis). 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0120-0.
  • Хронікі каралёў Альбы

Спасылкі

  • SCOTLAND, KINGS (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012. Праверана 19 кастрычніка 2011.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.