LZ 129 «Гіндэнбург» (ням.: Hindenburg) — цвёрды дырыжабль, пабудаваны ў 1936 годзе ў Германіі. Быў самым вялікім у свеце са створаных да таго часу дырыжабляў (па аб’ёме малаважна саступаў апошняму класічнаму цэпеліну LZ 130, 1938). Сваю назву паветраны карабель атрымаў у гонар рэйхспрэзідэнта Германіі Паўля фон Гіндэнбурга.
6 мая 1937 года, завяршаючы чарговы трансатлантычны рэйс, пры выкананні пасадкі на галоўнай паветраплавальнай базе ваенна-марскіх сіл ЗША ў Лейкхерсце напоўнены пажаранебяспечным вадародам «Гіндэнбург» загарэўся і пацярпеў катастрофу, у выніку якой загінула 35 з 97 чалавек, якія знаходзіліся на яго борце, а таксама адзін член наземнай каманды. І хоць па колькасці ахвяр «Гіндэнбург» не з’яўляецца найбуйнейшай катастрофай дырыжабля[кам. 1], гібель гэтага паветранага карабля атрымала вялікі рэзананс.
Зноскі
- Каментарыі
- ↑ Рэкорд належыць амерыканскаму цвёрдаму лятучаму дырыжаблю-авіяносцу USS Akron
Літаратура
- Dick H. G., Robinson D. H. The golden age of the great passenger airships Graf Zeppelin and Hindenburg. — Washington, D.C.; London: Smithsonian Institution Press, 1985. — 226 p. — ISBN 0-87474-364-8.
- Tittel L. LZ 129 „Hindenburg“. — 4., überarbeitete Auflage. — Friedrichshafen: Zeppelin-Museum Friedrichshafen, 1997. — 80 S. — ISBN 3-926162-55-4.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гіндэнбург (дырыжабль)
- Navy Lakehurst Historical Society Архівавана 1 ліпеня 2008. (англ.)
- Airships.net: LZ-129 Hindenburg (англ.)
- Hindenburg Hydrogen Fire (англ.)
- Faces of the Hindenburg (англ.)