Гілемэн Ражэ Гіймэн | |
---|---|
фр.: Roger Guillemin | |
Дата нараджэння | 11 студзеня 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 2024[5] (100 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эндакрынолаг, біяхімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | Эндакрыналогія |
Месца працы | Шпіталь Бронкса пры кіраваніі справамі ветэранаў |
Альма-матар | |
Вядомы як | даследчык пептыўных гармонаў мозгу |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гілемэн Ражэ Гіймэ́н (фр.: Roger Guillemin, нар. 11 студзеня 1924, Дыжон, Францыя) — французскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1977 года, «за адкрыцці, звязаныя з сакрэцыяй пептыўных гармонаў мозгу», якую ён падзяліў разам з Эндру Шалі.
Біяграфія
Скончыў Дыжонскі ўніверсітэт (1942). З 1948 года ў Інстытуце эксперыментальнай медыцыны і хірургіі Манрэальскага ўніверсітэта, з 1953 года ў Х’юстанскім універсітэце (ЗША), з 1960 года ў навуковых інстытутах Францыі, з 1963 года дырэктар лабараторыі Бейларскай медыцынскай школы Х’юстанскага ўніверсітэта, з 1970 года ў Солкаўскім інстытуце ў г.Сан-Дыега (штат Каліфорнія).
Навуковыя працы па выдзяленні, выяўленні хімічнай структуры і біялагічнай актыўнасці гіпаталамічных рэлізінг-гармонаў.
Член Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай АН і мастацтваў, Французскай нацыянальнай акадэміі медыцыны. Прафесар фізіялогіі (1963).
Узнагароды
- Міжнародная прэмія Гайрднера (1974)
- Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1975)
- Прэмія Дзіксана па медыцыне (1976)
- Passano Award in Medical Sciences (1976)
- Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1976)
- Нобелеўская прэмія па медыцыне (1977)
Гл. таксама
- Саматастатын
Зноскі
- ↑ Гиймен Роже // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Roger Charles Louis Guillemin // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Гиймен Роже // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ birth certificate Праверана 9 сакавіка 2024.
- ↑ Roger Guillemin, 100, Nobel-Winning Scientist Stirred by Rivalries, Dies — 2024.
- ↑ Wade N. Roger Guillemin, 100, Nobel-Winning Scientist Stirred by Rivalries, Dies / J. Kahn — Manhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2024. — ISSN 0362-4331 Праверана 23 лютага 2024.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 576 с.: іл.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гілемэн Ражэ Гіймэн
- Аўтабіяграфія на Нобелеўскім сайце (англ.)
- Salk Institute faculty page Архівавана 22 кастрычніка 2012. (англ.)