Узнаўляльныя энергарэсурсы |
---|
Энергія Сонца Энергія ветру Энергія вады Цяпло Зямлі Біямаса Энергія прыліваў Энергія хваль |
Гідраэнергія — выкарыстоўванне энергіі рэк і вадаёмаў, размешчаных вышэй узроўню мора, а таксама энергіі марскіх прыліваў і энергія хваляў. Адрозніваюць агульную гідраэнергію, т.б. тэарэтычны валавы гідраэнергетычны патэнцыял, тэхнічную гідраэнергію, т.б. тыя што фактычна можна выкарыстаць, і эканамічную гідраэнергію, т.б. тыя выкарыстанне якіх эканамічна выгодна. Пры ацэнцы гідраэнергарэсурсаў улічваюць не толькі колькасныя, але і якасныя іх характарыстыкі. Дзеля якасці гідраэнергіі асабліва важная яе раўнамернасць, чым больш яна раўнамерная, тым вышэй яе якасць.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.