Гідраграфія — раздзел гідралогіі, прысвечаны апісанню водных аб’ектаў і іх асобных частак.
Гідраграфія вывучае як асобныя водныя аб’екты на сушы (рэкі, азёры, вадасховішчы і іх становішча і фізіка-геаграфічныя ўмовы, памеры і рэжымы), так і падраздзяленні Сусветнага акіяну і іх ўласцівасці (гідраметэаралагічны рэжым, геадэзічныя палі ў Сусветным акіяне, характар грунтаў і берагоў акіянаў, мораў, дынаміку рэльефу марскога дна).
Да адной з задач гідраграфіі адносіцца таксама вывучэнне змяненняў рэжыму водных аб’ектаў, выкліканых дзейнасцю чалавека.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.