Гігантамахія - у грэчаскай міфалогіі вайна багоў з гігантамі.
Калі алімпійскія багі на чале з Зеўсам разграмілі тытанаў і пасадзілі іх у чорную бездань Тартару, Гея (маці-зямля) раззлавалася з-за такога абыходжання з яе дзецьмі. Ад кропель крыві Урана (неба) яна нарадзіла ў сваіх нетрах гігантаў. У зямлі з'явіліся расколіны, і адтуль пацягнулася атрутныя выпарэнні - подых гігантаў. Бог сонца Геліяс пакрыўся смугою і стаў нагадваць вялікае здзіўленае вока, што ззяе ў небе. У тумане, якія абвалок усю зямлю, гіганты выклядалі яшчэ вялізней і жудасней. У кожнага з іх замест ног было 2 змяі. Гіганты вырывалі з зямлі скалы і кідалі на вяршыню гары Алімп, дзе жылі багі. Вада адразу запаўняла ўтвораныя паглыбленні, ад чаго ўзніклі новыя правілы і азёры. Адзін гігант вырваў зямную вось, каб выкарыстаць яе, як дубец. Востраў Дэлас, на якім яна была замацавана, паплыў па моры, быццам ліст расліны. Асцерагаючыся, што гіганты сплюшчаць зямлю, багі распачалі бітву. Зеўс і іншыя алімпійцы кідалі ў веліканаў маланкі, але не маглі затрымаць ворага, які ішоў на штурм неба, бо было прадказана, што толькі з дапамогай смяротнага чалавека багі здолеюць адбіць навалу. Тады Зеўс накіраваў багіню Афіну за Гераклам. Даведаўшыся пра гэта, Гея пачала шукаць цудоўную расліну, якая выратвала б яе дзяцей. Аднак Зеўс паспеў наслаць змрок і знішчыць гэтую расліну. Прыбыўшы на месца бітвы, Геракл знішчыў мноства гігантаў. Іншыя загінулі ад маланак Зеўса. Мойры забілі бронзавымі паліцамі гігантаў Агрыя і Фаанта. Але канчатковую паразу ворагам прынёс бог Дыяніс, які з'явіўся на чале войска сатыраў, якія сядзелі на аслах. Яны паднялі такі шум, што на гігантаў найшоў дзікі страх, яны кінуліся на ўцёкі і былі цалкам знішчаны багамі.
У аснове міфу аб гігантамахіі ляжыць ідэя аб супрацьстаянні прыроднага хаосу і парадку, які ўвасаблялі багі алімпійцы. Перамога над ворагам судзейнічала далейшаму ўпарадкаванню сусвету. Пасля паразы гігантаў Гея нарадзіла ад Тартару новую пачвару - Тыфона - якую таксама накіравала на Алімп.
Спасылкі
- Гигантомахия (руск.) Архівавана 13 ліпеня 2014.
- Гигантомахия