Гядзімінас Кіркілас
літ.: Gediminas Kirkilas
Прэм'ер-міністр Літвы
6 ліпеня 2006 9 снежня 2008
Прэзідэнт Валдас Адамкус
Папярэднік Зігмантас Бальчыціс
Пераемнік Андрус Кубілюс
Кіраўнік партыі Літоўская Сацыял-Дэмакратычная партыя
з 19 мая 2007
Папярэднік Лінас Лінкявічус
Пераемнік Юозас Алякас
Міністр абароны Літвы
14 снежня 2004 18 чэрвеня 2006

Нараджэнне 30 жніўня 1951(1951-08-30)[1][2] (72 гады)
Нацыянальнасць літовец
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, рэстаўратар
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Камандор ордэна Крыжа Віціса
Камандор ордэна Крыжа Віціса
Афіцэр ордэна Вітаўтаса Вялікага
Афіцэр ордэна Вітаўтаса Вялікага
Сайт ministraspirmininkas.lt/…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гядзімінас Кіркілас (літ.: Gediminas Kirkilas: 30 жніўня 1951, Вільнюс) — літоўску палітык, з 1992 года засядае ў Літоўскім Сейме, быў міністрам абароны Літвы з 2004 да 2006 г.г., прэм’ер-міністр Літвы з 2006 да 2008 г.г.

Адукацыя

З 1974 за 1978 года Кіркілас вучыўся на завочным факультэце Віленскага Педагагічнага інстытута. У 19781982 г.г. вывучаў паліталогію ў Вышэйшай партыйнай школе ў Вільні. У 2004 годзе праслухаў курс у Міжнароднай школе Бізнесу Віленскага ўніверсітэта.

Біяграфія

Кіркілас быў старэйшым сынам у шматдзетнай сям’і. Скончыў сярэднюю школу № 23 Вільні. У 19691972 г.г. Кіркілас праходзіў вайсковую службу ў Паўночным марскім флоце СССР. Пасля службы працаваў рэстаўратарам у Трэсце рэстаўрацыі помнікаў да 1978 года. Пад час працы рэстаўратарам ён удзельнічаў у рэстаўрацыі віленскіх касцёлаў (акрамя іншых касцёла Усіх Святых, Св. Казіміра, Баніфатараў і інш.) і ансамблі Віленскага Універсітэта.

Пасля паліталагічных курсаў, у 1982 годзе пайшоў працаваць у апарат Камуністычнай партыі Літвы. У 19821985 г.г. быў інструктарам раённага камітэта партыі, а ў 19861990 г.г. інструктарам аддзелу культуры ЦК КПЛ. Акрамя гэтага, у 1988 — 1990 г.г. працаваў памочнікам I сакратара ЦК КПЛ Альгірдаса Бразаўскаса, а з 1990 да 1992 г.г. быў яго памочнікам як дэпутата Вышэйшай Рады Літвы.

У 1990 годзе, пасля пераўтварэння КПЛ у Літоўскую Дэмакратычную партыю Працы (ЛДПП), Кіркілас быў выбраны намеснікам кіраўніка. Абавязкі намесніка кіраўніка ЛДПП Кіркілас выконваў да 1996 года, а пасля гэтага, у 1996 — 2001 г.г. стаў сябрам прэзідыуму ЛДПП. У 2001 годзе, пасля аб’яднання ЛДПП з Літоўскай Сацыял-дэмакратычнай партыяй (ЛСДП), стаў намеснікам кіраўніка аб’яднанай партыі.

Чатыры разы (у 1992, 1996, 2000 і 2004 г.г.) Кіркілас выбіраўся ў Сейм, у якім выконваў функцыі кіраўніка парламенцкай фракцыі ЛСДП, кіраўніка камісіі па нацыянальнай бяспецы і абароне, камісіі замежных спраў, быў дэлегатам Літвы ў парламенцкі сход НАТА і намесніка кіраўніка камісіі па Еўрапейскім справам.

З 2002 года Кіркілас займаў пасаду спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта Літвы па сувязям з Калінінградскай вобласцю. Займаў пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Літвы ў Калінінградзе. 7 снежня 2004 года стаў міністрам абароны ва ўрадзе Альгірдаса Бразаўскаса.

29 чэрвеня 2006 года прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус прадставіў Сейму кандыдатуру Кіркіласа на пасаду прэм’ер-міністра. 4 ліпеня 2006 года Сейм зацвердзіў кандыдатуру, а 6 ліпеня ён стаў прэм’ерам афіцыйна. 19 мая 2007 года ён быў выбраны на пасаду кіраўніка Літоўскай Сацыял-дэмакратычнай партыі.

13 сакавіка 2008 года прадстаўнікі апазіцыйных партый прадставілі свае крытычныя заўвагі Кіракіласу пра палітыку яго ўраду. 18 сакавіка яны былі перададзены, так сама, і спікеру Сейма Віктарасу Мунцянасу. На працягу двух тыдняў з моманту прадстаўлення заўвагаў спікеру Сейма, паводле Літоўскай канстытуцыі, прэм’ер павінен адказаць на пытанні, у адваротным выпадку Сейм можа вынесці вотум недаверу. 1 красавіка Кіркілас прадставіў адказы на пытанні. 3 красавіка Сейм, з невялікай перавагай галасоў прыняў адказы як дастатковыя.

Пасля выбараў у Сейм 26 кастрычніка 2008 года і стварэння новага ўрада, Гядзімінас Кіркілас перадаў паўнамоцтвы прэм’ер-міністра Андрусу Кубілюсу.

Прыватнае жыццё

Кіркілас паліць трубку, любіць катацца на ровары. З 2000 года ён стаў кіраўніком Літоўскай федэрацыі шашак. Валодае англійскай і рускімі мовамі. Жанаты, жонка Людміла Кіркілене — кіраўнік сакратарыяту акцыянернага таварыства «Lietuvos geležinkeliai» («Літоўская чыгунка»). Сын Роландас працуе, дачка Дыяна вучыцца ў Віленскім універсітэце.

Зноскі

  1. Gediminas Kirkilas // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Gediminas Kirkilas // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.