Гу Кайчжы | |
---|---|
кіт.: 顧愷之 | |
Дата нараджэння | 345[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 406 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, паэт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гу Кайчжы (344, Усі, правінцыя Цзянсу — 405) — кітайскі жывапісец і тэарэтык мастацтва. Яго скруткі складаюцца са 113 асобных дыдактычных па змесце жанравых сцэн (часам на фоне пейзажу); рух, перададзены плаўнай лініяй злучвае вытанчана акрэсленыя фігуры ў выразныя групы. Творы: "Настаўленне прыдворным паненкам" (9 жанравых сцэн; копія 6 ст., Брытанскі музей, Лондан), цыкл "Легенда пра фею ракі Ло" (копіі 10-11 стст., Музей Гугун, Пекін).
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.