Гутарка двух суседаў | |
---|---|
Аўтар | невядома |
Мова арыгінала | беларуская |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах |
«Гутарка двух суседаў» — цыкл беларускіх ананімных твораў XIX ст. Мяркуюць, што аўтарамі яго былі У. Сыракомля і В. Каратынскі. Выдаваўся Б. Шварцэ, А. Белакозам, Грынявіцкім лацінкай у беластоцкай падпольнай друкарні асобнымі выпускамі напярэдадні паўстання 1863—1864. У 1861—1862 выйшлі 4 нумары.
Напісаны ў форме вершаванага дыялога двух сялян — бывалага, спрактыкаванага Матэвуша і праставатага. наіўнага Юзафа. Зместам і ідэйнай накіраванасцю «Гутаркі…» блізкая да «Гутаркі старога дзеда», паасобнымі палажэннямі (варожасць да «ліхіх паноў», паказ агульнага ў становішчы беларускага і рускага працоўнага народа) набліжаецца да «Мужыцкая праўда» К. Каліноўскага і стаіць каля вытокаў беларускай дэмакратычнай прэсы. Па сутнасці гэта першае перыядычнае выданне на беларускай мове.
Літаратура
- Александровіч, С. Х. Пуцявінамі роднага слова. — Мн., 1971. — С. 21—24.
- Кніга Беларусі, 1517—1917. Зводны каталог. — Мн., 1986. — С. 266.
- Революционная Россия и революционная Польшча. — М., 1967. — С. 44—63.