Вёска
Гусіна
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
54°43′41″ пн. ш. 31°22′12″ у. д.
Плошча
  • 5,55 км²
Насельніцтва
  • 3 253 чал. (2007)
Тэлефонны код
48145
Паштовыя індэксы
216117
Код АКАТП
Гусіна на карце Расіі ±
Гусіна (вёска, Краснінскі раён) (Расія)
Гусіна (вёска, Краснінскі раён)
Гусіна (вёска, Краснінскі раён) (Смаленская вобласць)
Гусіна (вёска, Краснінскі раён)

Гусіна[1] (руск.: Гу́сино) — вёска ў Краснінскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Гусінскага сельскага паселішча.

У вёсцы размешчана чыгуначная станцыя Гусіна на лініі Смаленск — Орша.

Гісторыя

Вядома з часоў Рэчы Паспалітай пад назвай Гусценіа. У 1905 г. аб чыгуначнай станцыі Гусіна гаворыцца як аб вялікім перавалачным пункце дроў і лясных матэрыялаў (700 тыс. пудоў)[2]. Да 1917 г. належала да Аршанскага павета Магілёўскай губерні Расійскай імперыі, развівалася як паселішча гандляроў і рамеснікаў пры чыгуначнай станцыі.

З 1919 года тэрыторыя ў складзе РСФСР. Паводле перапісу 1923 г. Гусіна — пасёлак гарадскога тыпу Смаленскага павета з насельніцтвам 546 чал., з іх 70% насельніцтва яўрэйскай нацыянальнасці; рускай — 22%, беларускай — 6% і іншых — 2%[2]. З 1929 г. паселішча ў складзе Краснінскага раёна.

У гады Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[3]. У ліпені 1941 г. на поўдзень ад пасёлка савецкая 57-ая танкавая дывізія вяла абарончыя баі ля пераправы цераз Дняпро. У перыяд акупацыі дзейнічала падпольная група[2].

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.