Гусялапка | |||||||||||||||||
![]() Alchemilla mollis | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Alchemilla L. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
|
Гусялапка[3] (Alchemilla) — род кветкавых раслін сямейства ружавых. Каля 300 відаў.
Апісанне
![](../I/Nordens_flora_Alchemilla_vulgaris_clean.jpg.webp)
Шматгадовыя травяністыя расліны пераважна з паўзучым дравяністым карэнішчам. Сцёблы прыўзнятыя, густа ўкрытыя валаскамі, рэдка амаль голыя. Лісце лопасцевае або далонепадобна рассечанае, круглаватае, складкаватае накшталт гусінай лапкі (адсюль назва), прыкаранёвых чаранках, у разетцы. Кветкі дробныя, зялёныя або жаўтаватыя, сабраныя ў шчыткападобна-мяцёлчатае суквецце. Плод — арэшкападобны. Характэрны апаміксіс.
Арэал
Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Еўропы, таксама ў Азіі, Паўночнай Афрыкі і ў Амерыцы. На Беларусі больш 20 відаў. Найбольш вядомыя і пашыраныя: гусялапка вастралопасцевая (Alchemilla acutiloba), горная (Alchemilla monticola), шызаватая (Alchemilla glaucescens), зграбная (Alchemilla gracilis), балтыйская (Alchemilla baltica), голасцябловая (Alchemilla glabricaulis). Зрэдку трапляюцца: гусялапка караткалопасцевая, хвалісталістая (Alchemilla cymatophylla), бугрыстая (Alchemilla gibberulosa), голая (Alchemilla glabra). Растуць на лугах, у светлых лясах, на высечках, узлесках, па берагах рэк і ручаёў, каля дарог і на пустках.
Гаспадарчае значэнне
Амаль усе віды тэхнічныя (фарбавальныя, дубільныя) і лекавыя (мачагонны, адхарквальны, кроваспыняльны, процізапаленчы сродак), некаторыя — кармавыя і дэкаратыўныя расліны.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Прусакова Б. М. Гусялапка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 149.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 11. — 160 с. — 2 350 экз.