Гусь-гуменніца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|

Гусь-гуменніца (Anser fabalis) — птушка з сямейства Качыныя.
Агульная характарыстыка
Гусь-гуменніца — буйная птушка буравата-шэрай афарбоўкі, які нагадвае шэрую гусь. Дзюба чорная з аранжавай палоскай пасярэдзіне. Ногі аранжава-жоўтыя. Маладыя птушкі са светла-жоўтымі нагамі і чорнай дзюбай. Самец і самка не адрозніваюцца па афарбоўцы, аднак самка некалькі драбней. Маса цела вагаецца ад 2,5 да 4,5 кг і вышэй. Даўжыня цела 66-90 см, размах крылаў 142—175 см.
Распаўсюджванне
Гусь-гуменніца насяляе тундру і тайгу Еўразіі ад Грэнландыі да Далёкага Усходу.
Зімуе на марскіх узбярэжжах Сярэдняй Еўропы і Азіі, на Чорным і Міжземным морах, часткова ў Сярэдняй Азіі, у Японіі і паўднёва-ўсходнім Кітаі.
На Беларусі звычайны від у час транзітных міграцый.
Асаблівасці біялогіі
Гняздо на сухім грунце або купіне, у ямцы або на ўтаптанай сухой расліннасці; чашападобнае, з сухой расліннасці, па краях гнязда пух і пер’е наседжваючай самкі
Яйкі (3-4) пераважна падоўжаныя, брудна-белыя. Памеры: 82 х 56 мм.
Падвіды
Адрозніваюцца дзве групы падвідаў.
- Пашыраныя ў тундры:
- A. f. rossicus,
- A. f. johanseni,
- A. f. serrirostris — Новая Зямля.
- Пашыраныя ў тайзе:
- A. f. fabalis,
- A. f. middendorffii — ад паўночнай Скандынавіі да Урала.
Літаратура
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
- Бейчек В., Штясны К. Птицы. Иллюстрированная энциклопедия — М.: Лабиринт-пресс
- Ганзак Я. Иллюстрированная энциклопедия птиц — Прага: Артия, 1974.
- Жизнь Животных. Т. 6. Птицы — М.: Просвещение, 1986.