Густаў VI Адольф | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Gustaf VI Adolf | |||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||
|
|||||||||||||||
Дэвіз | Абавязак вышэй за ўсяго (Plikten framfor allt) | ||||||||||||||
Папярэднік | Густаў V | ||||||||||||||
Пераемнік | Карл XVI Густаў | ||||||||||||||
|
|||||||||||||||
Нараджэнне |
11 лістапада 1882[1][2][…] |
||||||||||||||
Смерць |
15 верасня 1973[2][3][…] (90 гадоў) |
||||||||||||||
Месца пахавання | |||||||||||||||
Род | Бернадоты | ||||||||||||||
Бацька | Густаў V[4] | ||||||||||||||
Маці | Вікторыя Бадэнская[4] | ||||||||||||||
Жонка | Маргарыта Конаўцкая[5][6] і Луіза Маўнтбетэн[5][6] | ||||||||||||||
Дзеці | Густаў Адольф[d], Сігвард Бернадот[d], Інгрыд Шведская, Бертыль[d][7], Карл Юхан Бернадот[d][7][5], unnamed daughter Bernadotte[d][7] і Bernadotte of Sweden[d][7] | ||||||||||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||||||||||
Член у | |||||||||||||||
Адукацыя | |||||||||||||||
Дзейнасць | класічны археолаг, антраполаг, батанік, арыстакрат, манарх, калекцыянер мастацтва | ||||||||||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||||||||||
Навуковая сфера | археалогія і батаніка | ||||||||||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||||||||||
Манаграма |
![]() |
||||||||||||||
Званне | генерал-лейтэнант | ||||||||||||||
Узнагароды |
|
||||||||||||||
![]() |
Густаў VI Адольф (11 лістапада 1882 — 15 верасня 1973) — кароль Швецыі ў 1950—1973 гг.
Ганаровы член Брытанскай акадэміі (1953).
Старэйшы сын караля Густава V і Вікторыі Бадэнскай. Ад нараджэння насіў тытул герцага Сконскага. Яго першая жонка, Маргарыта Канаўцкая (з 1905) — унучка каралевы Вікторыі, дачка герцага Артура Канаўцкага.
Меў ад яе чатырох сыноў і дачку:
- Густаў Адольф, герцаг Вестэрботэнскі (1906—1947)
- Сігвард (1907—2002),
- Інгрыд (1910—2000), каралева Даніі, жонка Фрэдэрыка IX і маці Маргрэтэ II,
- Бертыль (1912—1997),
- Карл Юхан (1916—2012).
Маргарыта загінула ад заражэння крыві пры аперацыі 1 мая 1920 года, за 30 гадоў да ўступлення Густава на пасад. Другая жонка (з 1923), Луіза Батэнберг (Маўнтбетэн) — цётка герцага Філіпа Эдынбургскага, з 1950 года — каралева Луіза. У другім шлюбе дзяцей не было.
Уступіў на трон ва ўзросце 67 гадоў, выкарыстаў дэвіз: шведск.: Plikten framför allt («Абавязак перш за ўсё»). Падчас праўлення Густава VI пачалася праца па канстытуцыйнай рэформе (новая Канстытуцыя прынята ў 1975 годзе, ужо пасля яго смерці). Як манарх быў вельмі папулярны. Захапляўся археалогіяй і батанікай. Удзельнічаў у археалагічных экспедыцыях у Кітаі (спецыялізаваўся на кітайскім мастацтве), Грэцыі, Італіі, заснаваў Шведскі інстытут у Рыме. Як батанік, сабраў вялікую калекцыю кветак. Меў бібліятэку ў 80 тысяч тамоў, чытаў.
Памёр ад запалення лёгкіх, пахаваны не ў магільным склепе каралёў у Рыдархольмскай царкве, а ў Хазе. Яго пераемнікам стаў 27-гадовы ўнук Карл XVI Густаў (старэйшы сын Густава Адольфа, герцага Вестэрботэнскага, які загінуў ў 1947 годзе, яшчэ да ўступлення бацькі на трон).
Зноскі
- 1 2 Hovförsamlingens kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0007/C I/6 (1861-1886), bildid: 00033265_00118 Праверана 27 красавіка 2018.
- 1 2 Gustav VI Adolf // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Oskar Frederik Vilhelm Olaf Gustaf VI Adolf Bernadotte, King of Sweden // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Hovförsamlingens kyrkoarkiv, Församlingsböcker, SE/SSA/0007/A II a/5 (1871-1890), bildid: 00033252_00008 — С. 5. Праверана 27 красавіка 2018.
- 1 2 3 Kindred Britain
- 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage
- ↑ https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.
- ↑ List of Royal Society Fellows 1660-2007 — Лонданскае каралеўскае таварыства. — С. 150.