Гуса́н (арм.: Գուսան) — народны спявак у Арменіі, які выконвае песні і паданні пад акампанемент музычнага інструмента[1]. Таксама гусаны былі акторамі і мімамі. Першапачаткова гусанамі называлі служкаў у храме бога Гісанэ, а ў эпоху элінізму — удзельнікаў фарсавых і сатырычных спектакляў. Хрысціянская царква пераследвала спевакоў, бо яны выконвалі творы пра зямное каханне, міфічныя паданні пра народных герояў і высмейвалі царкоўныя абрады і звычаі.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Квятковский А. П. Поэтический словарь / Науч. ред. И. Роднянская. — М.: Сов. Энцикл., 1966.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.