Маўзалей | |
Гур-Эмір | |
---|---|
узб.: Go'ri Amir Maqbarasi | |
39°38′54″ пн. ш. 66°58′07″ у. д. | |
Краіна | Узбекістан |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Цімурыдская архітэктура[d] |
Дата заснавання | 1403 |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гур-Эмір (узб.: Go'ri Amir ад перс.: گور امیر — «Грабніца эміра») — маўзалей азіяцкага заваёўніка Аміра Цімура (таксама вядомага як Тамерлан) у Самаркандзе (Узбекістан).
Фамільная грабніца Цімура і спадчыннікаў імперыі была ўзведзена ў паўднёва-заходняй частцы горада у 1404 годзе. Мазаіка, сабраная са светла- і цёмна- блакітных глазураваных цаглін, ўпрыгожвае сцены і барабан. Гэты шэдэўр сярэднеазіяцкага дойлідства займае важнае месца ў гісторыі сусветнай ісламскай архітэктуры. Гур-Эмір паслужыў правобразам для вядомых помнікаў архітэктуры эпохі Вялікіх маголаў: маўзалея Хумаюна ў Дэлі і маўзалея Тадж-Махал у Агры, пабудаваных нашчадкамі Цімура, якія ў свой час былі кіруючай дынастыяй Паўночнай Індыі.
Помнік рэстаўраваўся ў 1950-х гадах (вонкавыя купалы і глазур), больш маштабныя работы па яго аднаўленні былі пачаты ў 1967 годзе.
Галерэя
- На карціне Верашчагіна ў 1870 годзе
- Сотавы звод