Гурскі — беларускае прозвішча.
Вядомыя носьбіты
- Аляксандр Леанідавіч Гурскі (нар. 1961) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне фізікі паўправаднікоў.
- Аляксандр Паўлавіч Гурскі (?—2021) — беларускі трэнер.
- Антон Іванавіч Гурскі (1936—2016) — беларускі фалькларыст.
- Барыс Мікалаевіч Гурскі (1934—1994) — беларускі вучоны-геолаг, аўтар прац па геалогіі антрапагену і геамарфалогіі, выдатнік разведкі нетраў СССР, выдатнік асветы СССР, выдатнік народнай адукацыі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986).
- Войцех Гурскі (1739—1818) — каталіцкі прэлат, першы біскуп Кельцаў.
- Дзмітрый Міхайлавіч Гурскі (нар. 1981) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
- Ілья Данілавіч Гурскі (1899—1972) — беларускі пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры БССР (1969).
- Канстанцін Гурскі (1826—1898) — польскі ваенны гісторык.
- Леанід Ільіч Гурскі (нар. 1936) — вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела, атамнай фізікі, мікраэлектронікі і матэрыялазнаўства, член-карэспандэнт НАН Беларусі.
- Мікалай Іванавіч Гурскі (1905—1972) — беларускі мовазнавец.
- Міхаіл Адамавіч Гурскі (1890—?) — беларускі тэатральны дзеяч, рэдактар.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.