Гумі́раванне (англ.: gumming, ад gum — клей) — нанясенне клеявога слоя на адваротны бок аддрукаваных лістоў паштовых марак. Выконваецца на спецыяльных машынах, накатныя валікі якіх наносяць клеявы слой на адваротную паверхню адбітка. У якасці клею прымяняецца раствор дэкстрыну з дадаткам жэлаціну і іншых рэчываў. Жэлацін памяншае змываемасць клеявога слоя пры ўвільгатненні яго перад прыклейваннем. Клеявы слой наносіцца на лісты-адбіткі паштовых марак у падагрэтым стане. Ліст з нанесеным клеявым слоем выводзіцца на рухаючыся павольна транспарцёр закрытага тыпу, дзе ён абдзімаецца струменямі цёплага паветра і высыхае. Пры друкаванні марак афсетным спосабам прымяняецца загадзя гуміраваная папера.
Літаратура
- Гуміраванне // Филателистический словарь / Сост. О. Я. Басин. — М.: Связь, 1968. — 164 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.