![]() Венгерскі гуляш | |
суп | |
Аўтарства | |
---|---|
Краіна паходжання |
![]() |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
![]() |
Гуля́ш — група традыцыйных страў венгерскай кухні, якія служаць своеасаблівай візіткай Венгрыі ў свеце, але за межамі самой Венгрыі не зусім слушна інтэрпрэтуюцца.
У краінах Цэнтральнай Еўропы — суседзях Венгрыі, і ў астатнім свеце (асабліва ў ЗША) гуляш — страва накшталт цёмнага рагу з ялавічыны, курыцы ці свініны, тушаная у пікантным соусе з вострай папрыкі з дадаткам вялікай колькасці цыбулі і спецыямі (перцам, маяранам і г.д.). У самой Венгрыі такая страва называецца pörkölt (без смятаны) або папрыкаш (са смятанай).
Сапраўдны гуляш: у Венгрыі прыметнік gulyás («пастухоў») адносяць да густога наварыстага гэтак званага «пастуховага супу» (gulyás leves), які ядуць з гаршчкоў лыжкамі. Гэтая страва больш вадкая, чым «міжнародны» гуляш, у яе апроч, мяса, цыбулі і папрыкі, дадаюць таматы, салодкі перац, бульбу, локшыну, мучныя клёцкі.
Зноскі
Літаратура
- Белы А. Гуляш // Праект «Наша ежа»
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гуляш