Пасёлак
Гуляева
Гуляева на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Гуля́ева[1] (трансліт.: Huliajeva, руск.: Гуляево) (да 1946 года Пагно́й) — пасёлак у Любанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Малагарадзяціцкага сельсавета. Знаходзіцца за 56 км на поўдзень ад горада Любань, за 69 км ад чыгуначнай станцыі Урэчча на лініі Асіповічы — Баранавічы, за 188 км ад Мінска.
Гісторыя
У 1909 годзе хутар Пагной у Камаровіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.
З 20 жніўня 1924 года ў Малагарадзяціцкім сельсавеце Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі, пасёлак, 58 жыхароў.
У 1941 годзе 22 двары, 79 жыхароў.
У Вялікую Айчынную вайну з 28 чэрвеня 1941 па 30 чэрвеня 1944 года акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў лютым 1943 года спалілі яго. Пасля вайны адноўлены.
У 1946 годзе перайменаваны ў Гуляева ў гонар Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Цімафеевіча Гуляева[2].
У 1960 годзе пасёлак, 132 жыхары, у саўгасе «Калінаўка».
У 1996 годзе 47 жыхароў.
У 2009 годзе 12 гаспадарак, 19 жыхароў, у складзе сельскагаспадарчага філіяла «Калінаўка» ААТ «Любанскі райагарасервіс».
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Калійшчык Салігорска. 2018. № 31 — Бессмертие подвига комбрига Д.Т. Гуляева Архівавана 24 верасня 2020.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 624 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх